Універсітэт Рэспублікі () — найстарэйшы дзяржаўны ўніверсітэт Уругвая, заснаваны ў 1849 годзе.

Гісторыя Упершыню спроба заснаваць універсітэт у Уругваі была зроблена 11 чэрвеня 1833 года, калі па ініцыятыве вучонага і сенатара Дамаса Антоніа Ларан'яга быў прыняты закон аб заснаванні ўніверсітэта. Прадугледжвалася стварэнне дзевяці факультэтаў. Да 1836 года былі сфарміраваны факультэты латыні, філасофіі, матэматыкі, багаслоўя і права.

27 мая 1838 года прэзідэнт Уругвая Мануэль Арыбэ падпісаў указ аб утварэнні Вялікага Рэспубліканскага ўніверсітэта. Указ не меў прыкметных наступстваў з-за агульнай палітычнай нестабільнасці ў Уругваі на той час.

Структура На сённяшні дзень у складзе ўніверсітэта дзейнічаюць наступныя факультэты: Факультэт аграноміі Факультэт архітэктуры Факультэт хіміі Факультэт эканамічных навук Факультэт інжынернай справы Факультэт педагагічных навук Факультэт юрыспрудэнцыі Факультэт медыцыны Факультэт сястрынскай справы Факультэт стаматалогіі Факультэт псіхалогіі Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт грамадскіх навук Факультэт ветэрынарнай медыцыны

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Мантэвідэа Катэгорыя:Універсітэты Уругвая