Жазеф Галеві (; , Адрыянапаль, цяпер Эдырнэ — , Парыж) — французскі семітолаг. Займаўся даследваннем семіцкіх моў, эпіграфікі і археалогіяй; працаваў у галіне асіралогіі і біблеістыкі. Дэшыфраваў і апрацаваў больш за 600 сабейскіх тэкстаў, якія апублікаваў у «Сабейскіх даследаваннях» (1875 г.).

Яму ўдалося адкрыць два невядомыя гарады Мінееў. Справаздача аб яго паездцы надрукавана ў «Journ. Asiatique» за 1872 і выдадзена асобна (Парыж, 1872); сюды ўвайшлі надпісы з перакладам і каментарыямі. Працы аб паходжанні кіпрскага алфавіту. Заняўшыся пытаннем аб паходжанні халдзейскай культуры, ён выступіў перакананым праціўнікам Суміра-Акадыйскай тэорыі (шэраг паведамленняў у Акадэміі надпісаў ў 1874 г.).

Сачыненні «Mélanges d'épigraphie et archéologie semitiques» (Парыж, 1874); «Études Sabéennes» (1875); «Études berbères» (1876); «Recherches critiques sur l'origine de la civilisation babylonienne» (1876); «Mélanges de critique et d'histoire relatifs aux peuples sémitiques» (1883).

Катэгорыя:Археолагі Францыі Катэгорыя:Постаці французскага ўсходазнаўства Катэгорыя:Даследчыкі Азіі