Галон () — адзінка аб'ёму (ёмістасці) у сістэме англійскіх мер, выкарыстоўваецца ў Англіі, ЗША і іншых краінах пераважна для вымярэння аб’ёму вадкіх і сыпкіх цел.

Англійскі і амерыканскі галон адрозніваюцца адзін ад аднаго па сваіх памерах. Англійскі галон = 4,54609 дм³. Амерыканскі галон для вадкасці = 3,78543 дм³ і для сыпкіх цел = 4,405 дм³. Дзельныя адзінкі галона — пінта і унцыя.

Гл. таксама Бат (адзінка аб’ёму) Кварта (адзінка аб’ёму)

Літаратура

Катэгорыя:Адзінкі вымярэння аб’ёму Катэгорыя:Англійская сістэма мер