Гаймарыт (верхнясківічны сінусіт) — запаленне слізістай . Назва ад прозвішча лекара , які ўпершыню апісаў прыкметы хваробы ў ХVІI стагоддзі. Выклікаецца парушэннем ачышчэння пазухаў праз ацёк слізістай. Ускладненне вядзе да запалення мазгавой абалонкі (менінгіт).
Папярэджанне Хваробу прадухіляе лячэнне карыесу зубоў і запалення ў роце (парадантыт), змазванне ноздраў супрацьмікробным сродкам (аксалінавая мазь і ментолавы алей) перад выхадам на вуліцу ў халодную пару.
Прычыны Развіццю хваробы спрыяе насмарк, інфекцыя (грып і шкарлятына), карыес верхніх зубоў, парушэнне насавога дыхання праз адэноіды, пераахаладжэнне.
Праявы Хвароба выяўляецца праз агульную слабасць, закладзенасць носа, адчуванне ціску і напругі ў вобласці вачэй, шчок і верхняй сківіцы, боль у вобласці каляносных пазухаў, галаўны боль пры кашлі, чханні і нахіле галавы. Адзначаецца павышэнне тэмпературы цела і гнойныя выдзяленні з носа.
Катэгорыя:Захворванні ЛОР-органаў Катэгорыя:прыдаткавыя пазухі носа