Гемімарфіт ( — паў- і — форма) — мінерал класа сілікатаў, вадаўтрымальны сілікат цынку астраўной структуры. Назва звязана са «сціснутай» формай крышталяў. Сінонім - каламін (лац. calamia). Міжнароднае гемалагічнае скарачэнне - gmm. Упершыню апісаны як самастойны мінерал ў 1853 годзе.
Уласцівасці Дысперсія, плеахраізм адсутнічаюць. Спектр паглынання не інтэрпрэтуецца. Люмінесцэнцыя слабая, нехарактэрная. Часта ў гемімарфіце адзначаецца чаргаванне белых і блакітных палос або ўключэнні цёмнай матрыцы. Раствараецца ў салянай кіслаце. Валодае піраэлектрычнымі ўласцівасцямі.
Утвараецца як другасны мінерал ў зонах акіслення свінцова-цынкавых радовішчаў, пераважна сфалерыта. Асацыюецца з галенітам, кальцытам, смітсанітам, сфалерытам, цэрусітам.
Склад (%): 67,5 ZnO; 25 SiO2; 7,5 H2O. Прымешкі: Pb, Fe, Ca, Mg, Ti, Al, Cd.
Радовішчы Радовішчы гемімарфіту маюцца ў Алжыры, Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі (Ахен), Італіі (Сардзінія), Грэцыі, Мексіцы (Чыўаўа), ЗША (штаты Каліфорнія, Мантана, Невада, Пенсільванія,Юта), Намібіі, Цэнтральным Казахстане, Польшчы (Верхняя Сілезія), Расіі (Усходняе Забайкалле), В’етнаме, Кітаі.
Спасылкі
Гемімарфіт у каталогу мінералаў Гемімарфіт у базе даных мінералаў Характарыстыка гемімарфіту Уласцівасці гемімарфіту
Катэгорыя:Мінералы цынку Катэгорыя:Сілікаты (мінералы) Катэгорыя:Вырабныя камяні Катэгорыя:Руды Катэгорыя:Гідравокіслы (мінералы)