Снегавая лінія — узровень зямной паверхні, вышэй якога назапашванне цвёрдых атмасферных ападкаў пераважае над іх раставаннем і выпарэннем.
Снегавая лінія фармуецца пад уздзеяннем кліматычных асаблівасцяў дадзенай тэрыторыі, перш за ўсё суадносін цяпла і вільготнасці, а таксама макра- і мезарэльефа. Яна ўяўляе сабой адлюстраванне ніжняга ўзроўню хіонасферы ў рэальных умовах рэльефу зямной паверхні. Снегавая лінія зніжаецца ў халодных і вільготных раёнах і падымаецца ў цёплых і засушлівых. У Антарктыцы яна апускаецца да ўзроўню мора, а ў Арктыцы размешчана на некалькі сотняў метраў вышэй за ўзровень мора. Найбольшай вышыні снегавая лінія дасягае ў сухіх трапічных і субтрапічных раёнах (на Тыбецкім нагор'і і паўднёваамерыканскіх Андах да 6,5 км), зніжаючыся на экватары да 4,4 км.
Віды снегавой лініі
Кліматычная снегавая лінія (тэарэтычная) — ніжняя мяжа захавання часткі выпадаючых цвёрдых ападкаў на гарызантальнай незацененай паверхні. Узровень 365 — самы нізкі вышынны ўзровень, на якім снежны полаг ляжыць круглы год. Вылічаецца інтэрпаляцыяй уверх дадзеных аб працягласці залягання снегу. Сапраўдная снегавая лінія (мясцовая) — найвышэйшае становішча снегавой лініі ў канцы лета на рэальнай паверхні. Сезонная снегавая лінія (мяжа сезоннага снегу) — ніжняя мяжа распаўсюджвання снежнага полага ў дадзены момант. Араграфічная снегавая лінія — ніжняя мяжа пастаянных снежнікаў.
Літаратура
Гляциологический словарь / Под ред. В. М. Котлякова. — Л.: Гидрометеоиздат, 1984. — 527 с.
Гл. таксама
Фірнавая мяжа Дэпрэсія снегавой лініі
Катэгорыя:Горы Катэгорыя:Гляцыялогія