Рыа-Негра () — буйная рака ў рэспубліцы Уругвай.

Бярэ пачатак на паўднёвых пласкагор’ях Бразіліі, на ўсход ад Бажэ і цячэ на захад да ўпадзення ў раку Уругвай. Працякаючы па тэрыторыі Уругвая, Рыа-Негра дзеліць краіну на паўночную і паўднёвую часткі. Даўжыня — каля 750 км, плошча басейна складае 70 600 км².

Найбуйнейшы прыток — рака Йі. Суднаходная у ніжнім цячэнні да горада Мерседэс. Ёсць некалькі ГЭС і 2 буйныя вадасховішчы.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Уругвая Катэгорыя:Басейн Ла-Платы