thumb|250px|Дрынская банавіна (1931) Дрынская банавіна () — правінцыя (банавіна) у Каралеўстве Югаславіі з 1929 па 1941 год.

Геаграфія Дрынская банавіна была размешчана ў цэнтральнай частцы каралеўства, на тэрыторыі сучасных Босніі і Герцагавіны і Сербіі, у раёне цячэння ракі Дрыны, па якой атрымала сваю назву. На поўначы межавала з Саўскай і Дунайскай банавінамі, на ўсходзе з Дунайскай і Мараўскай банавінамі, на поўдні з Зэцкай банавінай, на захадзе з Прыморскай і Врбаскай банавінамі. Адміністрацыйным цэнтрам банавіны быў Сараева.

Гісторыя У 1939 частка тэрыторыі банавіны ўвайшла ў Харвацкую банавіну. У 1941 тэрыторыя банавіны была падзелена паміж Незалежнай дзяржавай Харватыя і акупаванай немцамі Сербіяй.

Гл. таксама Каралеўства Югаславія Незалежная дзяржава Харватыя Баснійска-Падрынскі кантон Падрынне

Спасылкі Карта Канстытуцыя Каралеўства Югаславія

Катэгорыя:Гісторыя Сербіі Катэгорыя:Гісторыя Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Банавіны Каралеўства Югаславія