thumb|400px|Карта Югаславіі 1929 года
Банавіна — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Каралеўстве Сербаў, Харватаў і Славенцаў (КСХС) (пазн. Каралеўства Югаславія) у 1929-1941 гадах на чале з банам.
Характэрнай асаблівасцю адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу КСХС з'яўлялася наўмыснае правядзенне межаў банавін з тым, каб іх нацыянальны склад быў змяшаным — для выключэння магчымых спроб сепаратызму.
У склад дзяржавы ўваходзілі: Драўская банавіна Прыморская банавіна Зэцкая банавіна Саўская банавіна Мараўская банавіна Врбаўская банавіна Дрынская банавіна Вардарская банавіна Дунайская банавіна Харвацкая банавіна, якая карысталася аўтаноміяй (з 1939 года) — узнікла ў выніку аб'яднання Саўскай і Прыморскай банавін у жніўні 1939 года ў выніку пагаднення (Споразум) Сялянска-дэмакратычнай кааліцыі з урадам Драгіша Цветкавіча аб паданні Харватыі пэўнай аўтаноміі.
Горад Бялград — разам з гарадамі Земун і Панчэва, складаў асобную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку, незалежную ад банавін.
Гл. таксама Бан, начальнік Банат Пагадненне Цветкавіча — Мачака
Катэгорыя:Адміністрацыйныя адзінкі