thumb|злева|Адступленне ледавіка Ганготры. Ледавік Ганготры — ледавік у акрузе Утаркашы індыйскага штата Утаракханд, размешчаны ля мяжы з Кітаем. Гэты ледавік з'яўляецца вытокам ракі Ганг і адным з найбуйнейшых у Гімалаях, яго аб'ём складае каля 27 км ³. Ледавік мае даўжыню каля 30 км і 2-4 км у шырыню. Ледавік атачаюць вяршыні групы Ганготры, некалькі з іх вядомыя вельмі складанымі маршрутамі ўзыходжання, у прыватнасці Шыўлінг, Тхалай-Сагар, Меру і Бхагіратхі III. Ён заканчваецца ў напрамку на паўночны захад, пачынаючыся ў найвышэйшай вяршыні групы, Чаукхамбы.

Катэгорыя:Ледавікі Індыі Катэгорыя:Гімалаі Катэгорыя:Геаграфія Утаракханда