Акадэмія сельскагаспадарчых навук БССР — першая галіновая дзяржаўная акадэмія навук на тэрыторыі Беларусі.

Перадумовы ўзнікнення. Стварэнне Да 1956 г. сельскагаспадарчыя навуковыя ўстановы знаходзіліся ў складзе АН БССР. Вылучаючы аграрную навуку са складу Акадэміі навук, чыноўнікі кіраваліся тым, што навукова-даследчыя ўстановы ў галіне сельскай гаспадаркі «далёкія ад вытворчасці», а таму «малаэфектыўныя» Скарапанаў С. Г. Шасцідзесяцігоддзе Акадэміі навук БССР і развіццё сельскагаспадарчай навукі Беларусі // Весці АН БССР. Серыя сельскагаспадарчых навук. — 1990. — № 1. — С. 13-19.. 14 лютага 1956 паводле пастановы ЦК КПСС і СМ БССР з сістэмы АН БССР былі перададзены Міністэрству сельскай гаспадаркі Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі, Інстытут жывёлагадоўлі, Інстытут меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі, Інстытут лесуНациональная академия наук Беларуси: Перекидной календарь 2012. — Мн.: Белорусская наука, 2011..

24 студзеня 1957 г. Саветам Міністраў БССР была прынята Пастанова № 36 «Аб стварэнні пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР Акадэміі сельскагаспадарчых навук».

Кіраўніцтва Акадэміі Першым і адзіным Прэзідэнтам Акадэміі быў акадэмік Іван Сцяпанавіч Лупіновіч. Вучоным сакратаром на працягу усяго існавання Акадэміі з’яўляўся акадэмік Аркадзь Іванавіч Лапо.

Першапачаткова Акадэмія мела тры Аддзяленні: Аддзяленне земляробства, меліярацыі і раслінаводства — акадэмік-сакратар Віктар Іванавіч Шэмпель Аддзяленне механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі — акадэмік-сакратар Міхаіл Яфрэмавіч Мацапура Аддзяленне жывёлагадоўлі і ветэрынарыі — акадэмік-сакратар Майсей Калінікавіч Юскавец

У 1959 г. адбылася рэарганізацыя Акадэміі: Аддзяленне земляробства і раслінаводства — акадэмік-сакратар Віктар Іванавіч Шэмпель Аддзяленне меліярацыі і лясной гаспадаркі — акадэмік-сакратар Сцяпан Гардзеевіч Скарапанаў Аддзяленне механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі — акадэмік-сакратар Мікалай Аляксеевіч Сазонаў Аддзяленне жывёлагадоўлі і ветэрынарыі — акадэмік-сакратар Майсей Калінікавіч Юскавец

Расфарміраванне. Далейшы лёс Акадэмія была расфарміравана ў 1961 г., яе інстытуты былі падпарадкаваныя наўпрост Міністэрству сельскай гаспадаркі, а ў Аддзяленні біялагічных навук і Аддзяленні тэхнічных навук АН БССР былі створаны дадатковыя вакансіі акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў АН БССР.

З мэтай прадухіліць негатыўныя тэндэнцыі ў развіцці кадравага патэнцыялу беларускай аграрнай навукі 7 сакавіка 1962 Аддзяленне біялагічных навук АН БССР было падзелена на Аддзяленне біялагічных і медыцынскіх навук і Аддзяленне сельскагаспадарчых навук Отчёт о научной деятельности Академии наук БССР за 1962 г. — Мн., 1963..

Ацэнкі дзейнасці Хаця інстытуцыяналізацыю акадэмічнай аграрнай навукі можна расцэньваць як з’яву пазітыўную (аграрныя навуковыя ўстановы існавалі як у Аддзяленні фізіка-матэматычных і тэхнічных навук, так і ў Аддзяленні біялагічных навук АН БССР, а са стварэннем АСГН БССР былі сабраныя ў адной — профільнай — арганізацыі), але, па выразе акадэміка С. Г. Скарапанава, у 1956 быў пачаты працэс «вымывання» вучоных-аграрыяў з Акадэміі навук БССР: калі ў 1969 у АН БССР было 18 акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў сельскагаспадарчага профілю, то ў 1989 г. — толькі 3 акадэмікі і 5 членаў-карэспандэнтаў.

Гл. таксама Акадэмія аграрных навук Рэспублікі Беларусь Аддзяленне аграрных навук НАН Беларусі

Крыніцы

Катэгорыя:Дзяржаўныя акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Аграномія ў Беларусі Катэгорыя:Сельская гаспадарка