Друга́я кні́га Ца́рстваў ( Сефер Шмуэль Бэт; ; ) — кніга Старога Запавету, трэцяя ў раздзеле г. зв. ранніх прарокаў. У іўдзейскай Бібліі (Танаху) з’яўляецца часткай кнігі Самуіла, аднак у Септуагінце і праваслаўным каноне з практычных прычын кніга Самуіла была падзелена на дзве часткі, якія атрымалі назву I і II (агулам IV) кніг Царстваў. У каталіцкім і пратэстанцкім канонах называецца «Другой кнігай Самуіла».
Другая частка кнігі Самуіла выкладае гісторыю Ізраіля ад смерці прарока да канца царавання Давіда. Нягледзячы на тое, што Самуіл не згадваецца, аднак кніга атрымала такую назву, паколькі неаддзельна звязана з першай часткай. Аднак, у адрозненне ад першай часткі, другая кніга Самуіла больш крытычная да палітычных падзей і менш інфарматыўная наконт пытання веры. Складаецца з 24 раздзелаў.
Пераклады Вторая часть книгъ, Самуила-пророка рекомая от евреи, по-рускии же называются Вторыи книги Царствъ (Біблія Францыска Скарыны) Другая кніга Царстваў у перакладзе Васіля Сёмухі 2 Кніга Самуэлява ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна 2-я Кніга Самуэля ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь 2 Кніга Самуэля ў перакладзе Антонія Бокуна
Спасылкі
Катэгорыя:Кнігі Старога Запавету Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Кніга Самуіла Катэгорыя:Кніга Царстваў Катэгорыя:Танах:Прарокі