Беларускае (Паўночна-Каўказскае) студэнцкае зямляцтва ў Растове-на-Доне. Існавала ў 1927 пры Паўночна-Каўказскім універсітэце (Растоў-на-Доне). Заснавана на агульным сходзе 27 лютага.
Мэта: культурна-асветная дзейнасць сярод беларускага студэнцтва і матэрыяльная дапамога сябрам зямляцтва. Аб'ядноўвала студэнтаў-беларусаў медыцынскага, педагагічнага, эканамічнага факультэтаў (24 чал.).
Старшыня праўленя Ц. Селіванаў, сакратар А. Жэбрун, актывісты М. Кавалёў, Г. Саланевіч, А. Шэўчык і інш. Кантактавала з Цэнтральным бюро пралетарскага студэнцтва Беларусі (Мінск), атрымлівала грашовыя датацыі ад Народнага камісарыята асветы БССР. Пашырала сярод беларускіх студэнтаў перыядычныя выданні БССР.
Літаратура Васілеўскі, Ю. Р. Беларускае (Паўночна-Каўказскае) студэнцкае зямляцтва / Ю. Р. Васілеўскі // — С. 356.
Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Расіі Катэгорыя:Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт Катэгорыя:Растоў-на-Доне Катэгорыя:З’явіліся ў 1927 годзе Катэгорыя:1927 год у Расіі Катэгорыя:Зніклі ў 1927 годзе