Лінкальншыр () — графства на ўсходзе Англіі, ля берагоў Паўночнага мора. Часткова ўваходзіць у склад рэгіёна Іст-Мідлендс, часткова — у Ёркшыр і Хамбер.

Сталіца і найбуйнейшы горад — Лінкальн. Насельніцтва 674 тыс. чалавек (15-е месца сярод графстваў; звесткі 2004 года).

Геаграфія Агульная плошча тэрыторыі цырыманіяльнага графства — 6 959 км² (2-е месца сярод 48 цырыманіяльных графстваў); тэрыторыя неметрапольнага графства без унітарных адзінак Паўночны Лінкальншыр і Паўночна-Усходні Лінкальншыр — 5 921 км² (4-е месца сярод 27 неметрапольных графстваў). Абмываецца на ўсходзе Паўночным морам, мяжуе на паўднёвым усходзе з Норфалкам, на поўдні з Кембрыджшырам, на паўднёвым захадзе з Ратлендам і Лестэршырам, на захадзе з Нотынгемшырам, на паўночным захадзе з Паўднёвым Ёркшырам, на поўначы з Усходнім Ёркшырам.

Гісторыя Раней падзяляўся на 3 адміністрацыйныя часткі: Холенд, Кестывен і Ліндсі. У 1971 г. насельніцтва было 808,3 тыс. чалавек.

Дэмаграфія

Адміністрацыйны падзел

У складзе графства вылучана 7 адміністрацыйных раёнаў неметрапольнага графства і 2 унітарныя адзінкі. Лінкальн Паўночны Кестывен Паўднёвы Кестывен Паўднёвы Холенд Бостан Усходні Ліндсі Заходні Ліндсі Паўночны Лінкальншыр (унітарная адзінка) Паўночна-усходні Лінкальншыр (унітарная адзінка)

Эканоміка Лінкальншыр — пераважна аграрная тэрыторыя з пераважным значэннем раслінаводства, якое спалучаецца з жывёлагадоўляй. Здабыча жалезнай руды (раён Фродынгема). Харчовая прамысловасць, сельскагаспадарчае машынабудаванне (Лінкальн і Бостан), металургія (Скантарп), нафтахімія (Імінгем). Буйны рыбалоўны порт — Грэйт-Грымсбі.

Культура

Славутасці Бельтан-хаус Замак Татэршэл

Цікавыя факты Горад Бостан у Лінкальншыры з’яўляецца правобразам выдуманага гарадка Флэксбара з серыі сатырычна-дэтэктыўных раманаў Коліна Уотсана.

Спасылкі Lincolnshire web Lincolnshire County Council website Visitlincolnshire.com Official Lincolnshire Flag site Lincolnshire Life magazine

Катэгорыя:Графствы Англіі