thumb|Пячатка Ордэна Ордэн мечаносцаў, Ордэн братоў мяча () — рыцарскі ордэн, створаны на землях сучасных Латвіі і Эстоніі рыжскім біскупам Альбертам фон Буксгёўдэнам (1202) і зацверджаны Папай Рымскім (1205). Ордэн ажыццяўляў ваенна-рэлігійную экспансію, падпарадкоўваючы аўтахтоннае насельніцтва, на ўсходнім кірунку ўступіў у ваеннае процістаянне з Полацкім княствам, забраў яго прыгарады Кукенойс і Герцыке. Пасля буйнога паражэння ад літоўцаў пад Саўлямі (1236) Ордэн згодна з булай папы рымскага Грыгорыя IX аб'яднаўся з Тэўтонскім (12 мая 1237) і стаў яго паўночным аддзелам.

Гл. таксама Лівонскі ордэн

Літаратура С. 325.

Грыцкевіч А. Барацьба Вялікага княства Літоўскага і Рускага (беларуска-літоўскай дзяржавы) з Тэўтонскім ордэнам у канцы XIV — першай палове XV ст. // . С. 36—61.

Катэгорыя:Рыцарскія ордэны