Віленская мастацкая акадэмія () — вышэйшая дзяржаўная навучальная ўстанова ў Літве, якое дзейнічае ў Вільні, з філіяламі ў Коўне (Ковенскі інстытут дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) і Цельшах (Цельшаўскі мастацкі факультэт). Адрас у Вільні — вуліца Майроніа, 6 (Maironio g. 6). Рэктар — прафесар Ева Скаўроне.
У 2007/2008 навучальным годзе навучалася 1621 бакалаўраў, 370 магістрантаў, налічвалася 32 дактаранты, 12 аспіранта, усяго 2035 навучэнцаў. Акадэмія мае сваю бібліятэку, галерэі ў Вільні: «Akademija» на вуліцы Пілес (адкрыта ў 1991 годзе), выставачныя залі «Titanikas», «Kreatoriumas» па вуліцы Майронё, Artiflex (вуліца Гаона), выставачная прастора «5 malūnai» (па вуліцы Малуну). Пры акадэміі дзейнічае выдавецтва, заснаванае ў 1993 годзе.
Факультэты Візуальнага і прыкладнога мастацтва Архітэктуры і дызайну Гуманітарных і сацыяльных навук Ковенскі мастацкі факультэт Цельшаўскі мастацкі факультэт Клайпедскі мастацкі факультэт
Гісторыя Заснаваны ў 1951 годзе ў Вільні як Дзяржаўны мастацкі інстытут Літоўскай ССР шляхам аб’яднання Віленскага мастацкага інстытута і Ковенскага інстытута прыкладнога мастацтва. У інстытуце былі кафедры жывапісу (мальбертны жывапіс, фрэска і мазаіка, вітраж, тэатральная дэкарацыя), графікі, скульптуры, архітэктурнай кампазіцыі і праектавання, а таксама пераведзеныя з Каўнаса керамікі і мастацкага тэкстылю.
У 1973 годзе былі ўтвораны два факультэты — выяўленчага мастацтва і прыкладнога мастацтва. У 1977 годзе рыхтаваліся мастакі па спецыяльнасцях: жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, інтэр’ер і абсталяванне, ландшафт, рэстаўрацыя архітэктар помнікаў, прамысловае мастацтва, мастацкае афармленне і мадэліраванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці, манументальна-дэкаратыўнае мастацтва, мастацтвазнаўства. Меўся філіял у Коўні, першапачаткова вячэрні аддзяленне (адкрыта ў 1959 годзе).
Вядомыя выпускнікі Сямён Пятровіч Герус, беларускі графік Алена Георгіеўна Лось, беларускі графік Берта Ізраілеўна Кузняцова, беларускі савецкі мастак-жывапісец
Спасылкі Vilniaus dailės akademija (афіцыйная старонка)
Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Літвы