Гары́чка веснавая (Gentiána vérna) — від раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з кароткім голым чатырохгранным сцяблом вышынёй 3—10 см і тонкім галінастым карэнішчам, якое ўтварае дзярніну. Прыкаранёвае лісце эліпсападобнае, па краі гладкае, сабранае ў разетку; сцябловае — супраціўнае, больш кароткае і вузкае, зрослае парамі ў кароткія похвы. Кветка адзінкавая, дыяметрам 1—2 см, цёмна-сіняя з доўгай трубкай і плоскім пяцілопасцевым адгібам. Плод — вузкаэліпсападобная каробачка з дробным насеннем.

Распаўсюджанне Сярэднееўрапейскі горны рэліктавы від. Пашырэнне: горныя раёны Сярэдняй і Атлантычнай Еўропы, поўдзень Скандынавіі, поўнач Балканскага паўвострава, Іран, Турцыя. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў ізаляваным лакалітэце за ўсходняй мяжой арэала.

Месцы росту: альпійскія лугі, сырыя лугавіны.

Асаблівасці біялогіі Цвіце ў пачатку мая, пладаносіць у сярэдзіне або канцы мая. Размнажаецца насеннем.

Выкарыстанне Дэкаратыўная расліна.

Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5  — С. 570—571.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарычка Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе