«Разумныя сеткі» — беларуская праграма пошуку, адбору і навучання маладых аналітыкаў для органаў дзяржаўнага кіраванняПрограмма по поиску молодых аналитиков «Умные сети» стартовала в Беларуси. Слоган праекта — «Пра палітыку не для кухні і не для форума». Запушчана ў кастрычніку 2012 года. Падчас праграмы з’явілася сеткавая аналітычная суполка, якая аб’ядноўвае больш за 150 аналітыкаў, не старэйшых за 35 гадоўГруппа «Умные сети» в соцсети «Вконтакте». Арганізатарамі праекта выступілі Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі Прэзідэнта, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, БДУ, МДЛУ.

Умовы ўдзелу Праект адкрыты для ўсіх жадаючых, тых, «хто гатовы займацца аналітыкай прафесійна і з практычнай аддачай для Беларусі і для сябе»Информация для участников программы «Умные сети», а таксама адпавядае наступным патрабаванням:

Грамадзянства Рэспублікі Беларусь Узрост да 35 год Вышэйшая адукацыя ці 4-5 курс ВНУ (і/альбо магістратура, аспірантура)

У 2013 годзе ўмовай далучэння да «Разумных сетак» з'яўляўся ўдзел у Першай рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі маладых аналітыкаў «Парадак-2015».

Сярод іншых патрабаванняў:

Аналітычныя здольнасці; Палітычны кругагляд; Імкненне ствараць аналітычны прадукт для практычнага выкарыстоўвання ў рабоце органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі.

Вітаецца веданне замежных моў (перавага — англійскай і кітайскай).

Гісторыя 400px|thumb|справа|Падчас трэнінгу для ўдзельнікаў праекту ў Мінску ў лютым 2013 г.

Аднак, «Разумныя сеткі» перараслі фармат «школы кадравага рэзерву» для Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра і зрабіліся дыскусійнай пляцоўкай для маладых аналітыкаў.

У кастрычніку 2012 г. стартаваў адборачны тур, у якім прынялі ўдзел больш за 200 чалавек. Сярод іх было 54 % студэнтаў-старшакурснікаў, 11 % магістрантаў і аспірантаў, амаль 40 % працуючай моладзі (у тым ліку — 6 кандыдатаў навук і 6 дзеючых супрацоўнікаў органаў дзяржкіравання). Конкурс склаў 8 чалавек на месцаМацевило А. А сети/здесь/умные.

Першая група фіналістаў (25 чалавек) прайшла навучанне на семінары-трэнінгу ў Мінску ў канцы лістапада 2012 г. Удзельнікі трэнінгу вывучалі прыкладны палітычны аналіз.

У студзені-лютым 2013 гг. маладыя аналітыкі працавалі над індывідуальнымі праектамі. Асноўнай рабочай пляцоўкай стала спецыяльна створаная суполка ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте», дзе можна было загрузіць неабходныя матэрыялы, атрымаць тлумачэнні ад арганізатараў, пракансультавацца з калегамі.

Вынікі 400px|thumb|злева|«Мазгавы штурм»

Каманды аналітыкаў падрыхтавалі розныя праекты тэзісаў штогадовага Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту. Па заявах арганізатараўМолодые эксперты нужны государству. А зачем?, зварот прэзідэнта А. Лукашэнкі ў 2013 годзе на 75 % складаўся з тэзісаў удзельнікаў праграмы «Разумныя сеткі».

Суполка стала «віртуальным дыскусійным клубам» пры абмеркаванні Канцэпцыі дзяржаўнай маладзёжнай кадравай палітыкі, прызначанай прыцягнуць таленавітую моладзь да працэсаў кіравання. Аўтары цікавых прапаноў сустрэліся 6 чэрвеня 2013 г. з членамі рабочай групы, якая рыхтуе адпаведны дакумент. Як паведамілі каардынатары «Разумных сетак», «удзельнікі праекта рашалі рэальную кіраўніцкую задачу ў рэжыме рэальнага часу і сур'ёзна ўплылі на дзяржаўных экспертаў, якім даручана рашэнне гэтай задачы»Новости программы «Умные сети»: группа Umnye_Seti_News в социальной сети «ВКонтакте».

Грамадска-палітычны часопіс «Беларуская думка» штомесяц публікуе артыкулы ўдзельнікаў праекта «Разумныя сеткі» ў асобнай рубрыцы «Слова маладому грамадзяніну».

Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч пазітыўна ацаніў праект і падкрэсліў яго важнасць для падтрымкі таленавітай моладзі:

<p style="text-align:right;">

Па дадзеных на кастрычнік 2013 г. трое ўдзельнікаў праекта былі працаўладкаваны ў дзяржаўных органахА. Александров, Свежие головы, у тым ліку — ва ўпраўленні замежных зносін МінадукацыіЯкжик: вовлечение молодежи в реализацию государственных инициатив — одна из задач проекта «Умные сети».

«Парадак-2015»

Праект прадугледжвае правядзенне рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцый у рамках цыкла «Парадак-2015» (руск. «Повестка-2015»). Маладыя аналітыкі прапануюць сваё бачанне прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016—2020 гг. Канферэнцыя ўключае ў сябе некалькі тэматычных палёў: мадэрнізацыя эканомікі, інфарматызацыя і фармаванне інфармацыйнага грамадства ў Беларусі, дзяржаўная маладзёжная палітыка ў Беларусі, знешняя палітыка і ўдзел Беларусі ў глабалізацыйных працэсах.

Агулам цыкл уключае пяць канферэнцый:

Дата: 26-27 верасня 2013 г. Месца правядзення: САК «Брыганціна» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ) Мэта: выявіць і сфармуляваць выклікі, якія павінны быць улічаныя пры падрыхтоўке Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі

Дата: вясна 2014 г. Месца правядзення: Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (МДЛУ) Мэта: верыфікацыя выклікаў з дапамогай замежных экспертаў, якія падкажуць, якія тэндэнцыі варта ўлічваць пры падрыхтоўцы Праграмы

Дата: восень 2014 г. Месца правядзення: БДУ Мэта: выпрацоўка шляхоў рашэння праблем

Дата: вясна 2015 г. Месца правядзення: МДЛУ Мэта: верыфікацыя шляхоў рашэння з удзелам замежных экспертаў

Дата: восень 2015 г. Месца правядзення: БДУ Мэта: абмеркаванне прапаноў удзельнікаў праекта для Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця з запрошанымі VIP-асобамі (кіраўнікамі Адміністрацыя прэзідэнта, Ураду)

Водгукі і крытыка

У час дыскусіі ў перадачы «Амплітуда» на партале TUT.BY 13 чэрвеня 2013 г. удзельнік праекта «Цытадэль» Аляксандр Шпакоўскі ў цэлым падтрымаў праект, але выказаў насцярожанасць, што ён можа ператворыцца з інструмента «аналітычнага забеспячэння дзяржаўных рашэнняў у легітымацыю шляхам аналітыкі ўжо прынятых рашэнняў». Кіраўнік ГА «Ліберальны клуб» Яўген Прэйгерман сумняваецца, што голас маладых аналітыкаў будзе чутны пры распрацоўцы дзяржпраграм. На думку эксперта, эфектыўнасць праекта «Разумныя сеткі» будзе высокай толькі ў выпадку максімальнай адкрытасці абмеркавання:

Палітычны аналітык Юрый Шаўцоў пасля сустрэчы з удзельнікамі праекта ахарактарызаваў праграму як «нармальны сацыяльны ліфт для часткі сацыяльна-актыўнай моладзі».Ю.Шаўцоў, "Выступаў на канферэнцыі «Разумных сетак»

На думку намесніка міністра адукацыі Беларусі Віктара Якжыка, «Разумныя сеткі» — удалы прыклад узаемадзеяння дзяржаўных органаў, аналітычнага цэнтра, устаноў вышэйшай адукацыі і моладзі, якая неабыякава ставіцца да будучыні краіны:

Спасылкі

Александров А. Умные сети // СБ: Беларусь сегодня. — 30.03.2013. — URL: Александров А. Свежие головы // СБ: Беларусь сегодня. — 27.09.2013. — URL: Ванина Ю. В интересах молодых (интервью с министром образования РБ С. А. Маскевичем) // Беларуская думка. — № 7, 2013. — URL: Мацевило А. А сети/здесь/умные // БелТА. — 20.11.2012. — URL: Мацевило А. Cети плюс // БелТА. — 25.03.2013. — URL: Мацевило А. Краудсорсинг для нужд государства // Беларуская думка. — № 8, 2013. — URL: Мацевило А. Повестка-2015: как это было // БелТА. — 30.09.2013. — URL: Нестеров А. Молодых белорусских аналитиков готовят во власть, приняты пока трое // Интерфакс-Запад — 01.10.2013. — URL: В Беларуси прошел конкурс молодых аналитиков // ОНТ. — 09.02.2013. — URL: Александр Базанов: «Умные сети» позволяют молодежи самореализоваться // БелТА. — 26.09.2013. — URL: Якжик: вовлечение молодежи в реализацию государственных инициатив — одна из задач проекта «Умные сети» // БелТА. — 26.09.2013. — URL: Молодые эксперты нужны государству. А зачем? // TUT.BY. — 13.06.2013. — URL: Министерство образования и аналитический центр при Администрации Президента приступили к поиску молодых аналитиков // Агентство теленовостей. — 13.10.2012. — URL: Первая республиканская конференция интеллектуального сообщества «Умные сети» // Агентство теленовостей. — 26.09.2013. — URL: Программа по поиску молодых аналитиков «Умные сети» стартовала в Беларуси // БелТА. — 01.10.2012. — URL:

Катэгорыя:Аналітычныя цэнтры Катэгорыя:З’явіліся ў 2012 годзе Катэгорыя:Арганізацыі Беларусі