Дзяржаўная Ду́ма (у сродках масавай інфармацыі ўжываецца таксама скарачэнне Дзяржду́ма) — адна з палат Федэральнага сходуПаводле Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, афіцыйнае найменне — Федэральны сход.Артыкул 95 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі. — парламента Расійскай Федэрацыі.

Прававы статус Дзяржаўнай Думы вызначаны ў пятай главе Канстытуцыі Расійскай ФедэрацыіГлава 5. Федэральны сход.

Дзяржаўная Дума складаецца з 450 дэпутатаў. Дэпутатам Дзяржаўнай Думы можа быць абраны грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які дасягнуў 21 года і мае права ўдзельнічаць у выбарах (прычым адна і тая ж асоба не можа быць адначасова дэпутатам Дзяржаўнай Думы і членам Савета Федэрацыі)Артыкул 97 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі. Дэпутатам Дзяржаўнай Думы першага склікання мог адначасова з’яўляцца член Урада Расійскай Федэрацыі (паводле пераходных палажэнняў Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі).

Працу Дзяржаўнай Думы ўзначальваюць старшыня і яго намеснікі.

Гісторыя Першая Дзяржаўная Дума абіралася разам з Саветам Федэрацыі ў дзень усенароднага галасавання па Канстытуцыі 12 снежня 1993 года тэрмінам на два гады (паводле пераходных палажэнняў прынятай Канстытуцыі).

Тэрмін паўнамоцтваў 2 — 5 скліканняў Дзяржаўнай Думы — чатыры гады. Пачынаючы з 6 склікання, дэпутатаў абіраюць тэрмінам на пяць гадоўЗакон Расійскай Федэрацыі аб папраўцы да Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі ад 30 снежня 2008 года № 6-ФКЗ «Аб змене тэрміна паўнамоцтваў прэзідэнта Расійскай Федэрацыі і Дзяржаўнай Думы» // Расійская газета ад 31 снежня 2008 года.

З 2007 года па 2011 год дэпутаты Дзяржаўнай Думы выбіраліся па прапарцыйнай сістэме (па партыйных спісах). Прахадны бар’ер складаў 7 %. Планавалася, што з 2016 года бар’ер будзе складаць 5 %, а выбары будуць праходзіць па змяшанай сістэмеЗ 2016 года ўводзіцца пяціпрацэнтны бар’ер на Думскіх выбарах 21.10.2011.

Выбары ў Дзяржаўную Думу праводзіліся ў 1993, 1995, 1999, 2003, 2007, 2011 і 2016 гадах.

Старшыні Дзярждумы Дзяржаўная Дума I склікання (14 студзеня 1994 г. — 17 студзеня 1996 г.) Іван Пятровіч Рыбкін (абраны 14 студзеня 1994 г.), фракцыя Аграрнай партыі Расіі Дзяржаўная Дума II склікання (17 студзеня 1996 г. — 18 студзеня 2000 г.) Генадзь Мікалаевіч Селязнёў (абраны 17 студзеня 1996 г.), фракцыя КПРФ Дзяржаўная Дума III склікання (18 студзеня 2000 г. — 29 снежня 2003 г.) Генадзь Мікалаевіч Селязнёў (абраны 18 студзеня 2000 г.), фракцыя КПРФ, з 4 чэрвеня 2002 г. — незалежны дэпутат Дзяржаўная Дума IV склікання (29 снежня 2003 г. — 24 снежня 2007 г.) Барыс Вячаслававіч Грызлоў (абраны 29 снежня 2003 г.), фракцыя «Адзіная Расія» Дзяржаўная Дума V склікання (24 снежня 2007 г. — 4 снежня 2011 г.) Барыс Вячаслававіч Грызлоў (абраны 24 снежня 2007 г.), фракцыя «Адзіная Расія» Дзяржаўная Дума VI склікання (21 снежня 2011 г. — 5 кастрычніка 2016 г.) Сяргей Яўгенавіч Нарышкін (абраны 21 снежня 2011 г.), фракцыя «Адзіная Расія» Дзяржаўная Дума VII склікання (з 5 кастрычніка 2016 г.) Вячаслаў Віктаравіч Валодзін (абраны 5 кастрычніка 2016 г.), фракцыя «Адзіная Расія»

Гл. таксама Дзяржаўная Дума Расійскай імперыі

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Расія