Мо́гілкі Уру́чча — могілкі зніклай вёскі Уручча, якія знаходзяцца на ўзвышшы ля станцыі метро Уручча ў Мінску з боку мікрараёна «Уручча-4».

Гісторыя

Няма дакладных звестак, калі яны былі заснаваныя. На тэрыторыі могілак ёсць пахаванні канца ХІХ стКладбище исчезнувшей деревни Уручье в Минске Могілкі Беларусі-Кладбища Беларуси. На гэтых могілках дзясяткі кінутых і невядомых магіл. Шмат магіл захавалася ў выглядзе ўзгоркаў. Невядома, ці ёсць сярод пахаванняў ахвяры сталінскіх ці гітлераўскіх злачынстваў. Бальшыня кінутых магіл без крыжоў ці помнікаў знаходзіцца ў паўночнай частцы могілак. Некалькі такіх ўзгоркаў невялікія, што сведчыць аб тым, што там там пахаваны малыя дзеці. Шэраг помнікаў напалову сышлі ў зямлю пад пластамі культурнага слою (лісце і бруд, якія слаямі нарастаюць штогод). Існуе меркаванне, што пад сучаснымі пахаваннямі могуць быць схаваныя магілы першай паловы ХІХ ст. і нават больш даўніятамсама.

Пераважная большасць пахаванняў на гэтых могілках паводле праваслаўных абрадаў, некаторая частка ў 1960-1990-х гг. зроблена па-савецку: на помніках няма рэлігійных надпісаў. Надпісы на помніках і крыжах зроблены на рускай мове. На некалькіх помніках рускія надпісы зроблена элементамі дарэвалюцыйнага алфавіта (выкарыстанне «і»), некаторыя маюць арфаграфічныя памылкіАб чым маўчаць уруччанскія могілкі Блог Андрэя Берастоўскага. Надпісаў на беларускай, польскай, нямецкай ці іўрыце не знойдзена. Больш за дзесяць магіл у розных частках могілак аб’яднаныя адным прозвішчам «Шыдлоўскія», што натуральна для вясковых могілак.

Некаторы час могілкі былі пад кансервацыяй, але ў 1997 г. улады горада дазволілі пахаванні да сваякоў і камерцыйныя пахаванні на іх тэрыторыіГород мертвых в городе живых Минск старый и новый.

Праблемы могілак Асноўная праблема гэтых могілак — адсутнасць надзейнай аховы. З розных бакоў ёсць адкрытыя праходы, а сам плот па перыметры тэрыторыі можна пералезці. Таму існуе пагроза вандалізму і марадзёрства. Бясспрэчных прыкмет дзейнасці хуліганаў ці «чорных капальнікаў» не заўважана. На могілках шмат смецця, асабліва кінутых металічныя крыжоў і агароджаў, якія могуць быць як па-за межамі могілак, так і на саміх магілахтамсама. На могілках часам прыбіраюцца валанцёры.

Пахаванні жывёл На захад ад тэрыторыі могілак, прыкладна ў 10 метрах ад агароджы ёсць некалькі стыхійных пахаванняў хатніх кошак і сабак. Гэтыя магілы дагледжаныя, і, хутчэй за ўсё, яны ніяк не пашкодзілі глыбінны культурны слой узвышша.

Гл. таксама Уручча (вёска, Мінск) Станцыя метро Уручча, Мінск Жылы раён Уручча, Мінск Вуліца Ложынская, Мінск

Спасылкі Уручча // Некропалі Беларусі Могілкі Уручча // Минск старый и новый Аб чым маўчаць уруччанскія могілкі // Блог Андрэя Берастоўскага

Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск) Катэгорыя:Могілкі Мінска Катэгорыя:Уручча (жылы раён)