Адокса мускусная (Adoxa moschatellina) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна з кароткім паўзучым карэнішчам і прамастойным сцяблом. Вышыня 5—10 см. Мае слабы мускусны пах. Лісце супраціўнае. Прыкаранёвае лісце двойчытрайчастае, сцябловае трайчастае. Кветкі дробныя, жаўтавата-зялёныя, у верхавінкавых галоўках. Плод — зялёная касцянка з 1—5 костачкамі.
Распаўсюджанне Распаўсюджана ва ўмераных зонах Паўночнага паўшар’я. Сустракаецца на ўсёй тэрыторыі Беларусі Расце ў цяністых сырых лясах і хмызняках, на схілах, у старых парках. Цвіце ў маі — чэрвені.
Значэнне Лекавая расліна. Карані збіраюць увосень, выкарыстоўваюць як антысептычны і гаючы сродак.
Літаратура
Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ, 1979.
Спасылкі
Катэгорыя:Адоксавыя Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе