Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава (КІЖ) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Менску ў 1932—1941 гг. У 1930-я гады размяшчаўся ў былой гімназіі ФальковічаЮрый Тамковіч. Спроба рэканструкцыі карты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1921—1941 гг. — 2021, перад вайной разам з Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школай Беларусі імя У. І. Леніна размяшчаўся ў будынку па вуліцы Карла Маркса.

Заснаваны ў 1932 на базе газетнага аддзялення Камуністычнага ўніверсітэта Беларусі імя У. І. Леніна. На 1 ліпеня 1934 г. у ім навучалася 189 чалавек. У гэтым жа годзе быў праведзены першы выпуск 37 будучых работнікаў раённага і палітаддзельскага друкуВалянцін Мазец. «Камуністычнае выхаваньне масаў», альбо смі як «калектыўны агітатар і прапагандыст». Імя С. М. Кірава прысвоена ў 1935.

Камуністычны інстытут журналістыкі стаў адзінай у краіне навучальнай ўстановай, якая рыхтавала журналістаў для раённых, абласных і рэспубліканскіх газет. Прымаліся асобы з працоўным стажам не менш за 3 гады і 2 гады кіраўнічай партыйнай ці грамадскай працы. Тэрмін навучання складаў 3 года. Пры інстытуце працавала аднагадовая вячэрняя школа журналістаў камсамольска-маладзёжных газет, з 1934 сектар завочнага навучання газетных кадраў. У 1940 рэарганізаваны ў Беларускі інстытут журналістыкі і ў 1941 г. спыніў сваю дзейнасць.

Вядомыя выпускнікі Ісідар Самуілавіч Бас (1913—?) — беларускі літаратуразнавец. Іван Муравейка (1921—2021) — беларускі паэт.

Спасылкі Государственное учреждение «Национальный архив Республики Беларусь» — Фонд 1348 — Первичная организация КП(б)Б КИЖ БССР, с 05.12.1934 — КИЖ БССР имени С. М. Кирова, г. Минск

Катэгорыя:З’явіліся ў 1932 годзе Катэгорыя:1932 год у Мінску Катэгорыя:Зніклі ў 1941 годзе

Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Сяргея Кірава