Антані́ны (, у гонар агнамена Антаніна Пія) — трэцяя ад пачатку прынцыпату рымская імператарская дынастыя, якая кіравала з 96 па 192 гг. Першы прадстаўнік — Марк Кокцей Нерва, усе астатнія прадстаўнікі, за яго выключэннем, былі выхадцамі з правінцыйнай знаці. Адметнымі рысамі Антанінаў былі вельмі добрыя адносіны з сенатам пры спадчыннасці ўлады (звычайна па ўсынаўленні; толькі Комад быў родным сынам папярэдніка, і яго кіраванне апынулася катастрафічным) з частай наяўнасцю суправіцелей. Першыя пяць прадстаўнікоў дынастыі ў сувязі з гэтым сталі неафіцыйна звацца «добрымі імператарамі».

Нерва Траян Адрыян Антанін Пій Марк Аўрэлій, суправіцель Луцый Вер Комад

Гл. таксама Пяць добрых імператараў

Спасылкі Дынастыя Антанінаў. Генеалогія Сердюкова С. Г. Политическая элита эпохи Антонинов // Мнемон: Исследования и публикации по истории античного мира / Под ред. Э. Д. Фролова. — Вып. 2. — СПб., 2003.

Катэгорыя:Дынастыі рымскіх імператараў