Гаскойн () — самая доўгая рака ў Заходняй Аўстраліі. Даўжыня 978 км. Плошча басейна 68,3 тыс. км².
Працякае па Заходне-Аўстралійскім пласкагор’і і ўпадае ў заліў Шарк Індыйскага акіяна. Ваганні ўзроўню вады вельмі адрозніваюцца па сезонах — у сухую пару года рэчышча перасыхае, у маі-ліпені — бурныя паводкі. Сярэдні расход вады каля 20 м³/сек. Вусце мае толькі падземны сцёк.
На рацэ, у вусці, размешчаны порт Карнарван.
Названая лейтэнантам Джорджам Грэем у 1839 годзе «ў гонар майго сябра, капітана Дж. Гаскойна».
Катэгорыя:Рэкі Заходняй Аўстраліі Катэгорыя:Басейн Індыйскага акіяна ў Аўстраліі