Гарцынія (Garcinia) — род вечназялёных дрэў і кустоў сямейства клузіевых.

Апісанне Лісце буйное даўгаватае або авальнае. Кветкі дробныя, адзіночныя або сабраны ў невялікія суквецці. Плод круглявы, велічынёй з яблык ці вішню, з шчыльнай абалонкай і сакавітай мякаццю, унутры з перагародкамі. Каля 220 відаў, пераважна ў трапічнай Азіі і Афрыцы.

Гаспадарчае значэнне Плады некаторых відаў гарцыніі, напрыклад мангастаны, ядомыя. Шэраг азіяцкіх відаў гарцыніі дае смалу — гумігут. З насення атрымліваюць алей «кокум», які ўжываецца ў ежу і для вырабу фарбаў. Некаторыя віды гарцыніі даюць каштоўную драўніну.

Катэгорыя:Клузіевыя Катэгорыя:Флора Аўстраліі і Акіяніі Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей