Рос Грэнвіл Гарысан (, Джэрмантаўн — , Нью-Хейвен, штат Канектыкут) — амерыканскі біёлаг, урач, эмбрыёлаг. Здзейсніў адно з найважнейшых адкрыццяў у гісторыі медыцыны — метад культывавання тканак, г.зн. вырошчванне жывых клетак у лабараторных умовах. Гэты метад даў новы штуршок даследаванняў рака і СНІДу.

Біяграфія Скончыў універсітэт Джонса Хопкінса (1889). Прафесар анатоміі гэтага ўніверсітэта (1899—1907) і Ельскага ўніверсітэта (1907—1938).

Навуковая дзейнасць Асноўныя даследаванні Гарысана ў галіне эксперыментальнай эмбрыялогіі, у прыватнасці прысвечаныя развіццю канечнасці, вока і цэнтральнай нервовай сістэмы. Найбольш вядомыя яго працы па трансплантацыі частак зародкаў пазваночных. Ужыванне метадаў гетэраластычнай (міжвідавай) перасадкі дазволіла вывучаць заканамернасці росту і развіцця асобных частак і органаў жывёл і іх узаемных уплываў. Гарысан адным з першых прапанаваў метад культывавання ізаляваных тканак і ўпершыню назіраў рост нервовага валакна па-за арганізмам.

Катэгорыя:Біёлагі ЗША Катэгорыя:Медыкі ЗША Катэгорыя:Эмбрыёлагі ЗША Катэгорыя:Выпускнікі ўніверсітэта Джонса Хопкінса Катэгорыя:Выкладчыкі ўніверсітэта Джонса Хопкінса Катэгорыя:Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства