Фізіка атмасферы — сукупнасць раздзелаў фізікі, якія вывучаюць структуру, склад, дынаміку, і з’явы ў атмасферы Зямлі і іншых планет (у тым ліку і пазасонечных). У многіх краінах метэаралогія і фізіка атмасферы з’яўляюцца сінонімамі. Так, у нямецкіх ВНУ адна і тая ж спецыяльнасць можа называцца ў адным універсітэце метэаролагіяй, а ў іншым — фізікай атмасферы. Лічыцца, што метэаралогія — састарэлая назва, таму што паходзіць ад кораня «метэор», які мае ў сённяшнім разуменні мала агульнага з сапраўднай метэаролагіяй.

Некаторыя асобныя раздзелы фізікі атмасферы:

Атмасферная оптыка Атмасферная электрычнасць Аэраномія

Літаратура Матвеев Л. Т. Основы общей метеорологии. Физика атмосферы, Л., 1965; СПб, Гидрометеоиздат, 2000. — 751 с. Хргиан А. Х. Физика атмосферы, 3 изд., Л., 1969 Гуди Р. М., Уолкер Дж., Атмосферы, пер. с англ., М., 1975

Катэгорыя:Метэаралогія