250px|thumb|Рымская правінцыя Тараконская Іспанія каля 120 года. thumb|right|250px|Іспанія пасля рэформы Цэзара Аўгуста па заканчэнні кантабрскай вайны ў 29 да н.э. thumb|250px|Іспанія пасля рэформаў Дыяклетыяна
Тараконская Іспанія (, ) — правінцыя Рымскай імперыі з цэнтрам Тарака (), суч. Тарагона ў Каталоніі, адна з трох на Пірэнейскім паўвостраве. Гэтай правінцыі належала амаль усё міжземнаморскае ўзбярэжжа сучаснай Іспаніі, частка атлантычнага ўзбярэжжа Іспаніі і Партугаліі. Паўднёвая частка Пірэнейскага паўвострава, названая цяпер Андалузіяй, звалася Бетыкай, а на заходнім узбярэжжы знаходзілася правінцыя Лузітанія. Сталіцай правінцыі быў горад Тарака.
Гісторыя Правінцыя Тараконская Іспанія ўзнікла на месцы правінцыі Блізкая Іспанія () і Галісіі (), часткі правінцыі Далёкая Іспанія, у 27 да н.э. пры рэформе правінцый імператара Аўгуста. Яна атрымала статус імператарскай правінцыі ў адрозненне ад дзвюх іншых пірэнейскіх правінцый, якія засталіся пад кантролем сената.
Пасля Кантабрскіх войн 29-19 да н.э. уся Іспанія патрапіла пад уладу Рыма. Кантабры былі апошняй народнасцю, якая захоўвала незалежнасць.
З 61 года пракуратарам Тараконскай Іспаніі становіцца Сервій Сульпіцый Гальба. У 68 годзе ён далучаецца да паўстання Віндэкса, а пасля смерці апошняга і самагубства імператара Нерона сам становіцца імператарам.
У 73 годзе на пасадзе пракуратара Тараконскай Іспаніі апыняецца Пліній Старэйшы.
Пасля рэформы Дыяклетыяна 293 года правінцыя падзелена на тры часткі: Галецыя (), Карфагеніка () і Тараконіка ().
Тараконская Іспанія была страчана Рымам напачатку V ст. у выніку ўварвання вестготаў і распачатых у той жа час паўстанняў баскаў і кантабраў. У выніку на тэрыторыі Тараконскай Іспаніі ўзнікла каралеўства вестготаў.
Экспарт З Тараконскай Іспаніі вывозіліся драўніна, кінавар, золата, жалеза, волава, свінец, мармур, віно і аліўкавы алей.
Гл. таксама Гарады Тараконскай Іспаніі Рымская Іспанія
Літаратура Tilmann Bechert: Die Provinzen des römischen Reiches. Einführung und Überblick. von Zabern, Mainz 1999, S 65-71.
Катэгорыя:Геаграфія старажытнай Іспаніі Катэгорыя:Старажытная Іспанія Катэгорыя:Тараконская Іспанія