Марцін Гатала (; , Трсцена — , Прага) — славацкі мовазнавец.

Прафесар Карлавага ўніверсітэта ў Празе (з 1854), член-карэспандэнт Пецярбургскай АН. Аўтар першай «Граматыкі славацкай мовы» (1850), якая адыграла значную ролю ў нармалізацыі літаратурнай славацкай мовы на сярэднеславацкай дыялектнай аснове. Займаўся пытаннямі чэшскай літаратурнай мовы.

Творы Kratka mluvnica slovenska, Prešpork, 1852; Mluvnica jazyka slovenskeho, Pešt', 1864; Slovnavaci mluvnice jazyka českeho a slovenskeho, Praha, 1857.

Літаратура KRAJČOVIČ, Rudolf — ŽIGO, Pavol: Dejiny spisovnej slovenčiny. 1. vyd. Bratislava : Univerzita Komenského, 2002. 252 s. ISBN 80-223-1632-6.

Катэгорыя:Мовазнаўцы Славакіі Катэгорыя:Выкладчыкі Карлавага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Нарадзіліся ў Жылінскім краі