Сэмюэл Абрахам Гаўдсміт (; , Гаага — , Рына, штат Невада) — амерыканскі фізік-тэарэтык галандскага паходжання. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1947).
Навуковыя працы прысвечаны квантавай механіцы, атамнай і ядзернай фізіцы, пытанням спектраскапіі. Найбольшую вядомасць набыў дзякуючы адкрыццю спіна электрона, здзейсненага сумесна з Джорджам Уленбекам. На працягу многіх гадоў з'яўляўся рэдактарам часопісаў Амерыканскага фізічнага таварыства.
Вучыўся ў Лейдэнскім і Амстэрдамскім універсітэце. З 1927 года выкладаў у Мічыганскім універсітэце (у 1932—1946 гг. прафесар). У 1941—1944 гг. працаваў у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. У 1946—1948 гг. прафесар універсітэта Нортуэстэрн. З 1948 года працаваў у Нацыянальнай лабараторыі ў Брукхейвене. У 1925 годзе сумесна з Дж. Ю. Уленбекам прыйшоў да ўяўлення аб спіне электрона.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Фізікі Нідэрландаў Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Кавалеры ордэна Брытанскай імперыі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём імя Макса Планка Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Комптана Катэгорыя:Мемуарысты Нідэрландаў