Гвадыяна (, , , ) — рака ў Іспаніі і Партугаліі.

Даўжыня ракі 820 км, плошча вадазборнага басейна 68 тыс. км². Сярэдні расход вады каля 80 м³/с. Бярэ пачатак на плато Ла-Манча, далей цячэ ў глыбокай даліне, што ўразаецца ў плато Новай Кастыліі, а затым па нізіне Эстрэмадура, перасякае ўзгорыстую раўніну Алентэжу і выходзіць на берагавую раўніну; упадае ў Кадыскі заліў Атлантычнага акіяна, утвараючы эстуарый. Жыўленне дажджавое. Найбольшая воднасць зімой і вясной; летам — межань. Буйное вадасховішча Сіхар.

Літаратура Гвадиана //

Катэгорыя:Рэкі Андалусіі Катэгорыя:Рэкі Кастыліі — Ла-Манчы Катэгорыя:Рэкі Эстрэмадуры Катэгорыя:Рэкі Партугаліі Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян Катэгорыя:Рэкі Іспаніі