Месе́та ( — плато, пласкагор'е), таксама Іберыйская Месета ці Кастыльскае пласкагор'е — плато ў Іспаніі і Партугаліі, займальнае вялікую частку Пірэнейскага паўвострава.

На пласкагор'е размешчаны старадаўнія іспанскія гарады, такія як Мадрыд, Вальядалід, Саламанка.

Геаграфія З поўначы пласкагор’е абмежавана Кантабрыйскімі, а з усходу — Іберыйскімі горамі. У сярэдняй частцы плато размешчаны горы Цэнтральная Кардыльера (вышэйшы пункт — гара Альмансор, 2592 м) і іншыя хрыбты субшыротнага распасцірання, якія падзяляюць Месету на дзве часткі: Старакастыльскае пласкагор’е (Паўночная Месета) — вышыня 800—1200 м, складзена абломкавымі пародамі і вапнякамі. На паўночным захадзе (у Галісіі) знаходзяцца радовішча жалезных руд, золата, волава і вальфраму. Новакастыльскае пласкагор’е (Паўднёвая Месета) — вышыня 600—800 м, з поўдня абмежавана хрыбтом Сьера-Марэна, дзе маюцца радовішчы свінцу, медзі, ртуці, кобальту і жалезных руд.

Рэкі на Месеце цякуць пераважна з усходу на захад. Найбуйнейшыя з іх: Дуэра, Таха, Гвадыяна, Міньё.

Клімат і расліннасць thumb|250px|Ландшафт Паўднёвай Месеты. Тэрыторыя пласкагор'я (акрамя Галісіі) знаходзіцца ў дажджавой цені Кантабрыйскіх гор, таму клімат Месеты міжземнаморскі і засушлівы. Сярэднегадовая колькасць ападкаў — 400—500 мм, у атачальных горах — да 1500 мм. Лета спякотнае, сярэдняя тэмпература ліпеня складае 24 °C. Узімку адносна холадна, сярэдняя тэмпература студзеня — каля 5 °C. Клімат Галісіі умераны, марскі.

Плато пакрыта травяністай і хмызняковай расліннасцю. У гарах, па далінах рэк і ў паўночна-заходняй частцы растуць шырокалісцевыя і іглічныя лясы. Землі пласкагор'я выкарыстоўваюцца для вырошчвання збожжавых культур і цукровага бурака, садоў і вінаграднікаў. Таксама развіта авечкагадоўля.

Гл. таксама Геаграфія Іспаніі

Спасылкі Слоўнік сучасных геаграфічных назваў — Месета Месета ў ВСЭ Слоўнік сучасных геаграфічных назваў — Паўночная Месета Новакастыльскае пласкагор'е ў ВСЭ

Катэгорыя:Геаграфія Іспаніі Катэгорыя:Геаграфія Партугаліі Катэгорыя:Плато