Брукхейвенская нацыянальная лабараторыя () — адна з шаснаццаці нацыянальных лабараторый Міністэрства энергетыкі ЗША. Знаходзіцца ў (штат Нью-Ёрк, востраў Лонг-Айленд). Заснавана ў 1947 годзе на месцы былой ваеннай базы арміі ЗША . Выкарыстоўваецца Брукхейвенскай навуковай асацыяцыяй для даследаванняў Міністэрства энергетыкі ЗША, галоўным чынам — у вобласці ядзернай фізікі. У лабараторыі працуе больш за 3000 вучоных, інжынераў, тэхнікаў і работнікаў дапаможнага персанала. Штогод сюды прыязджае працаваць 4000 даследчыкаў з усяго свету. Адкрыцці, зробленыя ў гэтай лабараторыі, былі ўзнагароджаны сям’ю Нобелеўскімі прэміямі.
У Брукхейвене размешчаны наступныя ўстаноўкі: рэлятывісцкі калайдар цяжкіх іонаў RHIC, сканструяваны для даследаванняў кварк-глюоннай плазмы, , два цыклатроны, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці радыеактыўных матэрыялаў для медыцынскага ўжывання і іншыя навуковыя ўстаноўкіПоўны спіс: http://www.bnl.gov/bnlweb/facilities.asp . Вобласці даследаванняў уключаюць ядзерную фізіку і фізіку высокіх энергій, малекулярную біялогію і рэжым ядзернага нераспаўсюджання.
Выпадковая і шырока асветленая ў прэсе ўцечка трыцію ў грунтавыя воды ў 1990-х гадах выклікала абурэнне жыхароў навакольных населеных пунктаў і прывяла да перастановак у сістэме кіравання лабараторыяй.
У 1974 годзе група даследчыкаў, якой кіраваў Сэмюэл Тынг, адкрыла зачараваную часціцу J/ψ, што даказала існаванне c-кварка, за што Тынг атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы ў 1976 годзе.
Лабараторыя адкрыта для публікі летам па нядзелях для экскурсійных тураў і спецыяльных праграм.
Побач з лабараторыяй размешчаны офіс прагнозу надвор’я (Аптан, Нью-Ёрк) — аддзяленне Нацыянальнай метэаралагічнай службы.
Спасылкі Brookhaven National Lab Official Website DOE Shuts Brookhaven Lab’s HFBR in a Triumph of Politics Over Science Physics Today Summer Sundays 2005 tour at Brookhaven National Laboratory Annotated bibliography for Brookhaven Laboratory from the Alsos Digital Library for Nuclear Issues «Dr. Strangelet or: How I Learned to Stop Worrying and Love the Big Bang»
Катэгорыя:Нацыянальныя лабараторыі Міністэрства энергетыкі ЗША Катэгорыя:Паскаральныя цэнтры Катэгорыя:Цэнтры ядзерных даследаванняў Катэгорыя:Будынкі і збудаванні штата Нью-Ёрк Катэгорыя:востраў Лонг-Айленд