Ліўская мова (саманазва: līvõ kēļ) — фіна-ўгорская мова, калісьці распаўсюджаная ў Курземе, Латвія. Родная мова ліваў.

Ліўская мова блізкая да эстонскай і фінскай моў. Алфавіт складзены ў XIX ст. на аснове лацінкі, налічвае 39 літар: a A, ā Ā, ä Ä, ǟ Ǟ, b B, d D, ḑ Ḑ, e E, ē Ē, f F, g G, h H, i I, ī Ī, j J, k K, l L, ļ Ļ, m M, n N, ņ Ņ, o O, ō Ō, ȯ Ȯ, ȱ Ȱ, (ö Ö), (ȫ Ȫ), õ Õ, ȭ Ȭ, p P, r R, ŗ Ŗ, s S, š Š, t T, ț Ț, u U, ū Ū, v V, (y Y), (ȳ Ȳ), z Z, ž Ž

Першая кніга на ліўскай мове апублікавана ў 1863 годзе.omniglot.com

У 2013 годзе ў Канадзе памёр апошні носьбіт ліўскай мовы, для якога гэтая мова была першай роднайDeath of a language: last ever speaker of Livonian passes away aged 103.

Менавіта ліўскае suž «воўк» з’яўляецца фанетычна найбліжэйшым словам з усёй фінскай лексікі (эстонскае suzi, фінскае susi) да першакрыніцы, ад якой пайшла назва дняпроўскай ракі Сож (Suž > Съжь > Сож)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 208.. Узнікненне назвы адносяць да часоў балцка-фінскага ўзаемадзеяння ў рэгіёне сожскіх вярхоўяў, пачатак якога датуюць 4400-4200 гг. да н.э. Тады, у пачатку сярэдняга неаліту, на тэрыторыю протабалтаў (Нарвенская і Нёманская археалагічныя культуры) з паўночнага ўсходу насунулася фіна-вугорская па паходжанні археалагічная культура ямачна-грабенчатай керамікіA. Girininkas. Baltų kultūros ištakos II. Klaipėda, 2011. С. 102—107..

Спасылкі

Катэгорыя:Мовы Латвіі Катэгорыя:Ліўская народнасць Катэгорыя:Выміраючыя мовы Катэгорыя:Прыбалтыйска-фінскія мовы