Георг V (; , Берлін — , Парыж) — пяты і апошні кіруючы кароль Гановера з 1851 па 1866 гады. Член брытанскай каралеўскай сям'і, сын Эрнста Аўгуста, герцага Камберлендскага, унук Георга III і стрыечны брат каралевы Вікторыі.

Біяграфія Нарадзіўся ў Берліне, атрымаў нямецкае выхаванне, дзяцінства яго прайшло ў Прусіі і Лондане. У 1833 годзе 14-гадовы прынц цалкам аслеп. Кавалер ордэна Падвязкі, дараванага яму дзядзькам Вільгельмам IV (1835). Пасля ўзыходжання яго бацькі на гановерскі прастол і скасавання асабістай уніі з Вялікабрытаніяй у 1837 годзе, нягледзячы на слепату, быў абвешчаны спадчыннікам прастола, хоць першапачаткова збіраўся адмовіцца ад яго. Пасля скону бацькі ў 1851 годзе стаў каралём Гановера і атрымаў у спадчыну таксама брытанскія тытулы (герцаг Камберлендскі і Тэвіятдэйлскі, граф Армаг у Ірландыі).

Адсутнасць зроку не замінала каралю весткі даволі актыўную палітыку, канфліктаваць з ландтагам, спрыяць развіццю прамысловасці. Ён заснаваў сталеліцейныя заводы, якія носяць імя Георга і яго жонкі Марыі, вакол іх вырас аднайменны горад (Георгсмарыенхютэ).

Падчас Аўстра-прускай вайны 1866 года прыняў бок Аўстрыі. Пруская армія акупавала Гановер, і неўзабаве ён быў анексаваны Прусіяй, а кароль зрынуты. Георг не прызнаў гэтага рашэння і эміграваў у Аўстрыю, а затым у Францыю. Памёр у Парыжы, пахаваны ў Вялікабрытаніі ў Віндзорскім палацы.

Сям'я З 1843 года быў жанаты на Марыі Саксен-Альтэнбургскай (1818—1907). Дзеці: Эрнст Аўгуст II (1845—1923), прынц Гановерскі і герцаг Камберлендскі Фрыдэрыка (1848—1926), Марыя (1849—1904). Прамая лінія гановерскіх прынцаў існуе да цяперашняга часу.

Спасылкі

Біяграфія

Катэгорыя:Каралі гановерскія Катэгорыя:Гановерская дынастыя Катэгорыя:Сляпыя Катэгорыя:Зрынутыя манархі Катэгорыя:Прынцы Вялікабрытаніі