Сяргей Хрыстафоравіч Буды́ка (, Краснадар — Член-карэспандэнт БУДЫКА Сяргей Хрыстафоравіч ) — беларускі савецкі вучоны ў галіне гідраўлікі і інжынернай гідралогіі. Член-карэспандэнт АН БССР (1972), доктар тэхнічных навук (1959), прафесар (1960). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1977).
Біяграфія У 1934 годзе скончыў у Іашкар-Але. У 1945—1950 гадах і з 1956 года загадчык кафедры Беларускага лесатэхнічнага інстытута. У 1950—1956 гадах загадчык аддзела гідралесамеліярацыі Інстытута лесу АН БССР. У 1959—1963 гадах прарэктар Беларускага тэхналагічнага інстытута. У 1959—1980 гадах старшыня Навуковага савета па праблеме Палесся пры Акадэміі навук БССР.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па гідратэхнічнай меліярацыі Палесся, інжынернай гідралогіі і рачной гідраўліцы, водным транспарце лесу. Пад яго кіраўніцтвам вывучаны ўплыў басейнаў на сцёк рэк і яго размеркаванне, дзеянне затапленняў і падтапленняў, якія ствараюцца вадасховішчамі, на рост лесу. З 1970 года галоўны рэдактар зборніка «Праблемы Палесся».
Асноўныя працы Аўтар больш за 80 прац.
Гидротехнические мелиорации лесных земель. — Мн., 1967 (совм. с И. К. Блинцовым). Водный транспорт леса и механизация лесосплавных работ. — Мн., 1970 (совм. с Г. А. Манухиным, А. Н. Пименовым). Вопросы комплексной мелиорации земель в Белорусском Полесье // Мелиорация земель Полесья и охрана окружающей среды. — Мн., 1977. Вып. 1. Белорусское Полесье: проблемы, перспективы. — Мн., 1982.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1979), медалямі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Сяргей Хрыстафоравіч Будыка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Вучоныя СССР Катэгорыя:Вучоныя Беларусі Катэгорыя:Гідролагі