Рамана Гвардзіні (; , — , ) — нямецкі філосаф і каталіцкі багаслоў італьянскага паходжання.

Біяграфія У 1886 сям'я перасялілася ў Майнц. Вучыўся хіміі, затым эканоміцы, выбраў багаслоўе. Вывучаў тэалогію ў Фрайбургу. Прыняў святарскі сан у 1910 годзе, абараніў магістрскую дысертацыю па тэалогіі Банавентуры (1915 г.). Лідар руху каталіцкай моладзі, уплывовы грамадска-рэлігійны дзеяч эпохі. Прыват-дацэнт у Боне (1921), ардынарны прафесар філасофіі рэлігіі ў Берліне (1923). Быў адхілены нацыстамі ад выкладання, пазбаўлены прафесарскага звання (1939). Вярнуўся ва ўніверсітэт у 1945 годзе, выкладаў у Цюбінгене (1946) і ў Мюнхене (1949), выйшаў у адстаўку ў 1962. Да канца дзён прымаў актыўны ўдзел у жыцці царквы.

Літаратура Mahr G. Romano Guardini. Berlin: Colloquium-Verlag, 1976. Balthasar H.U. von. Romano Guardini: riforma dalle origini. Milano: Jaca Book, 2000 Acquaviva M. Il concreto vivente: l’antropologia filosofica e religiosa di Romano Guardini. Roma: Città nuova, 2007

Катэгорыя:Філосафы Германіі Катэгорыя:Багасловы Германіі Катэгорыя:Эсэісты Германіі Катэгорыя:Эсэісты паводле алфавіта Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Эразма