Пётр Міхайлавіч Буйко (, г. Бельск-Падляшскі, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — , в. Ярашэўка, генеральная акруга Кіеў, Рэйхскамісарыят Украіна) — прафесар Кіеўскага медыцынскага інстытута, удзельнік партызанскага руху на Украіне. Пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза ў 1944 годзе.
Біяграфія
Беларус. З 1921 года сябра ВКП(б). Падчас Першай сусветнай вайны Буйко быў на фронце ў якасці ваенфельчара. Ён удзельнічаў у студзеньскім паўстанні 1918 года ў Кіеве супраць Цэнтральнай рады. Удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1922 Буйко скончыў Кіеўскі медыцынскі інстытут. З 1933 года ён працуе на пасадзе дырэктара Кіеўскага навукова-даследчага інстытута педыятрыі, акушэрства і гінекалогіі, а з 1938 года — прафесар Кіеўскага медыцынскага інстытута і доктар медыцынскіх навук.
У Чырвоную Армію ўступіў добраахвотнікам у 1941 годзе. На фронце з самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны. На пасадзе хірурга медсанбата, у раёне горада Умань трапіў у палон да немцаў. Быў цяжка паранены асколкам міны. Падчас маршу савецкія ваеннапалонныя паднялі бунт і, перабіўшы ахову, разбегліся. Беспрытомнага Буйко падабралі мясцовыя жыхары і паклалі ў Фастаўскую бальніцу. Раненне прафесара прадставілі як траўму ў дарожнай аварыі.
З лютага 1942 года Пётр Міхайлавіч працаваў урачом Фастаўскай раённай бальніцы. З гэтага часу ён стаў адным з арганізатараў падпольнай працы і стварэння партызанскіх груп у вёсках. Арганізоўваў лячэнне параненых партызан у бальніцы. Актыўна сабатаваў адпраўку працоўных — остарбайтэраў — у Германію. У ліпені 1943 дзейнасць Буйко была раскрытая. Ён быў вымушаны сысці да партызанаў, дзе стаў урачом 4-га партызанскага батальёна пад камандаваннем А. С. Грысюка. 13 кастрычніка 1943 года — пад час буйной аблавы на партызанаў, у якой бралі ўдзел каля 1500 немцаў і паліцэйскіх — Пётр Міхайлавіч Буйко быў арыштаваны на плаціне паміж сёламі Тамашоўка і Ярашэўка. Нягледзячы на жорсткія катаванні, якія ўжывалі да яго немцы, ён не выдаў ні сувязных партызан з сяла Прышывальня, ні саміх партызан. 15 кастрычніка 1943 года Буйко быў жыўцом спалены гестапаўцамі ў сяле Ярашэўка.
Пахаваны ў вёсцы Тамашоўка Фастаўскага раёна Кіеўскай вобласці.
Званне Героя Савецкага Саюза Пятру Міхайлавічу Буйко прысвоена пасмяротна Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 жніўня 1944 года.
Памяць На магіле Буйко ўсталяваны помнік Імя Буйко носяць Тамашоўская сярэдняя школа і вуліца ў Кіеве Імем Буйко названы Кіеўскі інстытут аховы мацярынства і дзяцінства, дырэктарам якога ён працаваў да вайны
Спасылкі
Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Медыкі Украіны Катэгорыя:Медыкі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)