Эфект Комптана (Комптан-эфект, комптанаўскае рассейванне) — няпругкае рассейванне фатонаў на свабодных электронах. Эфект суправаджаецца змяненнем частаты фатонаў, частка энергіі якіх пасля рассейвання перадаецца электронам. Знойдзены амерыканскім фізікам Артурам Комптанам ў 1923 годзе ў эксперыментах з рэнтгенаўскім выпраменьваннем. У 1927 Комптан атрымаў за гэта адкрыццё Нобелеўскую прэмію па фізіцы.
200px|thumb|злева|Выява да эфекта Комптана
Пры рассеянні фатона на электроны, якія спачываюць, частоты фатона и (да і пасля рассейвання адпаведна) звязаныя суадносінамі:
дзе — вугал рассейвання (вугал паміж напрамкамі распаўсюджвання фатона да і пасля рассейвання).
Перайшоўшы да даўжыні хваль:
дзе — комптанаўская даўжыня хвалі электрона, роўная м.
Памяншэнне энергіі фатона ў выніку комптанаўскага рассейвання называецца комптанаўскім зрухам. Тлумачэнне эфекту Комптана ў рамках класічнай электрадынамікі немагчыма, бо рассейванне электрамагнітнай хвалі на зарадзе (томсанаўскае рассейванне) не мяняе яе частаты.
Эфект Комптана з’яўляецца адным з доказаў справядлівасці карпускулярна-хвалевага дуалізму мікрачасціц і пацвярджае існаванне фатонаў.
Зваротны эфект Комптана Эфектам, адваротным эфекту Комптана, з’яўляецца павелічэнне частаты святла, якое перажывае рассейванне на рэлятывісцкіх электронах, якія маюць энергію вышэй, чым энергія фатонаў. Гэта значыць, у працэсе такога ўзаемадзеяння адбываецца перадача энергіі ад электрона фатону.
Энергія рассеяных фатонаў вызначаецца выразам :
дзе и энергія рассейванага і падальнага фатонаў адпаведна, K — кінетычная энергія электрона.
Зваротны эфект Комптана адказны за рэнтгенаўскае выпраменьванне галактычных крыніц, рэнтгенаўскі складнік рэліктавага фонавага выпраменьвання (эфект Сюняева — Зяльдовіча), трансфармацыю плазменных хваль у высокачастотныя электрамагнітныя хвалі .
Гл. таксама Томсанаўскае рассейванне
Спасылкі Демонстрация эффекта Комптона на модели экспериментальной установки
Катэгорыя:Квантавыя з’явы Катэгорыя:Атамная фізіка Катэгорыя:Электрамагнітныя з’явы Катэгорыя:Рассейванне святла Катэгорыя:Фізічныя эфекты і з’явы