Планкаўскі час () — адзінка часу ў планкаўскай сістэме адзінак, уяўляе сабой велічыню, якая мае размернасць часу і, як і іншыя планкаўскія адзінкі, утворана як здабытак фундаментальных пастаянных у адпаведных ступенях. Фізічны сэнс гэтай велічыні — час, за які часціца, рухаючыся з хуткасцю святла, пераадолее планкаўскую даўжыню. Планкаўская сістэма адзінак названа ў гонар Макса Планка.
Па азначэнню,
дзе: — пастаянная Дзірака, — гравітацыйная пастаянная, — хуткасць святла у вакууме, выражана ў секундах.
Значэнне Паводле тэорыі Вялікага выбуху, мы нічога не можам сказаць пра Сусвет ў пачатковы момант часу, хоць мяркуецца, што ў ім прысутнічаюць усе фундаментальныя ўзаемадзеянні, а таксама ўсе віды матэрыі і энергіі. Прастора-час пачынае пашырацца з адной кропкі. Праз адзін планкаўскі час пасля гэтай падзеі, згодна з сучаснай тэарэтычнай фізікай, гравітацыйныя сілы аддзяляюцца ад астатніх сіл.
Час, які прайшоў з моманту Вялікага выбуху (4,3·1017 с), прыкладна раўняецца 8·1060 планкаўскім часам.
На сённяшні дзень самы маленькі эксперыментальна назіраемы прамежак часу складае каля аттасекунды (10-18 с), што адпавядае 1026 планкаўскім часам.
Гл. таксама Планкаўская эпоха
Спасылкі Формулы для вычисления планковских единиц. Автор: Косинов Н. В. Лекции по Общей Астрофизике для Физиков. 1.5 Планковские единицы
Катэгорыя:Фізічныя канстанты Катэгорыя:Адзінкі вымярэння часу Катэгорыя:Касмалогія Катэгорыя:Квантавая гравітацыя Катэгорыя:Планкаўскія адзінкі