Цяцёрынскае — вадасховішча ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці на рацэ Друць (басейн Дняпра), прыкладна за 6 км на поўдзень ад горада Круглае.
Вадасховішча створана ў 1986 годзе. Плошча паверхні 4,6 км², даўжыня 9,5 км, найбольшая шырыня 0,8 км, даўжыня берагавой лініі 24,6 км. Найбольшая глыбіня вадасховішча 8,8 м, ваганні ўзроўню вады 0,9—1,1 м. Аб'ём вады 8,32 млн. м³. Плошча вадазбору 818 км². Схілы катлавіны ў верхняй частцы спадзістыя. Берагі нізкія і зліваюцца са схіламі катлавіны. Дно вадасховішча выслана ілам і торфам. Моцна зарастае. Вадасховішча Цяцёрынскае слабапраточнае. Працякае рака Друць, упадаюць рака Бліноўка, ручаі і каналы.
У вадасховішчы водзяцца шчупак, карп, язь, акунь, плотка, карась, лінь і іншыя рыбы. Сустракаюцца лешч і мянтуз.
Каля вадасховішча населеныя пункты Цяцёрына, Зацяцёрка, Улужжа, Шупені, Прыгані 1, пралягаюць аўтамабільныя дарогі і .
Літаратура
Спасылкі Цяцёрынскае вадасховішча
Катэгорыя:Вадасховішчы Круглянскага раёна Катэгорыя:Друць