Ру́дзіца — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Галбіца, за 39 км у напрамку на ўсход ад горада Паставы.

Плошча паверхні возера 0,22 км², даўжыня 0,77 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 2,2 км. Плошча вадазбору 3,75 км². Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны дасягаюць вышыні 8 м. Паўднёвыя і ўсходнія схілы стромкія. Берагі высокія, у асобных месцах зліваюцца са схіламі катлавіны. Злучана ручаямі з азёрамі Паскрынне 1-е і Паскрынне 2-е. Выцякае рака Чэртка. Каля возера вёскі Рэдзькаўшчына, Ляхаўшчына.

Літаратура

Спасылкі Возера Рудзіца Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 4. Ліст карты N-35-31. выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1983 г.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна