Мікалай Іванавіч Шляга (, вёска Перадрэйка, , Гомельская вобласць — , ) — дзеяч беларускай дыяспары ў Расіі, генерал-палкоўнік (1990).
Біяграфія Скончыўшы ваенна-аўтамабільнае вучылішча ў горадзе Калінкавічы (Гомельская вобласць, Беларусь), Мікалай Шляга выкладаў у аўташколе 50-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі. У Групе Савецкіх войскаў у ГДР служыў памочнікам начальніка палітаддзела. Па вяртанні з Германіі памочнік начальніка палітычнага аддзела 28-й арміі, зампаліт 293-га Гвардзейскага мотастралковага палка, намеснік, а затым начальнік палітаддзела 28-й гвардзейскай танкавай дывізіі. З 1976 г. працаваў у Маскве, у ЦК КПСС, на пасады інструктара аддзела адміністрацыйных органаў, загадчыка сектара Узброеных Сіл СССР. Праз 8 гадоў па ўласнай просьбе Мікалай Іванавіч быў камандзіраваны на практычную работу ў войска. У 1987 г. яго адклікалі назад у Маскву, у ЦК КПСС. Але неўзабаве, па просьбе Міністэрства абароны, Шляга быў накіраваны ў войскі начальнікам Галоўнага палітычнага ўпраўлення Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога Флоту ў званні генерал-палкоўніка. За бездакорную службу ўзнагароджаны чатырма ордэнамі і больш чым 20 медалямі.
У 1991 г. пасля дэпалітызацыя Узброеных сіл па ўласным жаданні пайшоў у запас. Кіраваў акцыянерным таварыствам па падрыхтоўцы кіруючых кадраў, працаваў намеснікам генеральнага дырэктара Цэнтра навучальных інфармацыйных тэхналогій Расіі, намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «Межолимпинвест». Вольны час аддаваў грамадскай рабоце, звязанай з беларускім зямляцтвам. У 1998 г. быў абраны старшынёй савета Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Масквы».
Памёр М. І. Шляга 25 чэрвеня 2004 г. пахаваны на Траекураўскіх могілках у Маскве.
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)
Спасылкі Шляга Николай Иванович (01.05.1935—25.06.2004) // Сайт Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі (ФНКА) «Беларусы Расіі»
Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Генерал-палкоўнікі СССР Катэгорыя:Беларусы ў Маскве Катэгорыя:Члены КПСС