Вуглавая частата (сінонімы: радыяльная частата, цыклічная частата, кругавая частата) — скалярная фізічная велічыня, мера частаты вярчальнага ці вагальнага руху. У выпадку вярчальнага руху, вуглавая частата роўная модулю вектара вуглавой скорасці. У сістэмах СІ і СГС вуглавая частата выражаецца ў радыянах у секунду, яе размернасць адваротная размернасці часу (радыяны безразмерныя). Вуглавая частата з'яўляецца вытворнай па часе ад фазы вагання:
Іншае распаўсюджанае абазначэнне
Вуглавая частата ў радыянах у секунду выражаецца праз частату (якая выражаецца ў абаротах у секунду ці ваганнях у секунду) як
У выпадку выкарыстання ў якасці адзінкі вуглавой частаты градусаў у секунду сувязь са звычайнай частатой будзе наступнай:
Лікава цыклічная частата роўная колькасці цыклаў (ваганняў, абаротаў) за 2 секунд. Увядзенне цыклічнай частаты (у яе асноўнай размернасці — радыянах у секунду) дазваляе спрасціць многія формулы ў тэарэтычнай фізіцы і электроніцы. Так, рэзанансная цыклічная частата вагальнага -контуру роўная тады як звычайная рэзанансная частата У той жа час шэраг іншых формул ускладняецца. Вырашальным меркаваннем на карысць цыклічнай частаты стала тое, што множнікі 2 і 1/(2), якія з'яўляюцца ў многіх формулах пры выкарыстанні радыянаў для вымярэння вуглоў і фаз, знікаюць пры ўвядзенні цыклічнай частаты.
Гл. таксама Частата Вуглавая скорасць Фаза ваганняў
Катэгорыя:Метралогія Катэгорыя:Радыётэхнічныя велічыні і параметры Катэгорыя:Тэорыя ваганняў Катэгорыя:Тэорыя хваль Катэгорыя:Фізічныя велічыні Катэгорыя:Кінематыка Катэгорыя:Вуглы