Карл Гегенбаўр (; , Вюрцбург — , Гайдэльберг) — нямецкі вучоны, класік , перакананы прыхільнік тэорыі эвалюцыі Чарльза Дарвіна.
Біяграфія Карл Гегенбаўр нарадзіўся ў баварскім горадзе Вюрцбургу. З 1845 вывучаў медыцыну, надаючы асаблівую ўвагу анатоміі, пад кіраўніцтвам і Вірхава ў Вюрцбургскім універсітэце. Быў асістэнтам, а затым прафесарам у Вюрцбургу і Енскім універсітэце. Працаваў таксама ў Гайдэльбергскім універсітэце, дзе яму асісціраваў Георг Ругэ. Пры ўніверсітэце Гайдэльберга ён выконваў абавязкі дырэктара анатамічнага інстытута да сваёй адстаўкі ў 1901 годзе.
Карл Гегенбаўр належыць да ліку найбольш выдатных даследчыкаў у галіне параўнальнай анатоміі. Вельмі істотнае значэнне мелі яго даследаванні па пазваночнай тэорыі чэрапа, якімі ён разам з Томасам Генры Хакслі расхістаў устояную у той час пазваночную тэорыю чэрапа і Гётэ і ўсталяваў асновы для сучаснай пастаноўкі гэтага пытання і тэорыю канечнасцей, так званую тэорыю архіптэрыгія, якая хоць і не можа лічыцца прынятай у цяперашні час, але мела вялікае значэнне ў гісторыі распрацоўкі пытання аб паходжанні канечнасцей у пазваночных жывёл.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Анатамы Германіі Катэгорыя:Педагогі Германіі Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Выкладчыкі Енскага ўніверсітэта