Гвіда Гезэле (, МФА: ) (, Бругэ — , там жа) — фламандскі паэт, філолаг, фалькларыст, лірык, член Каралеўскай фламандскай акадэміі мовы і літаратуры; сын гарадскога садоўніка і сялянкі, па прафесіі каталіцкі святар. Валодаў 15 мовамі і лічыўся адным з лепшых знаўцаў старажытнагерманскіх тэкстаў.

Творчасць Паэзія Гезэле зрабіла рэвалюцыю ва фламандскай літаратуры: ён у перыяд панавання рамантызму пісаў свабодным вершам.

Знакамітыя зборнікі вершаў Гезэле — «Dichtoefningen» (1858), «Kerkhofblommen» (1858) і «Gedichten, Gesangen en Gebeden» (1861). Асноўны іх змест — ідылічныя сцэны з жыцця сялян, натуралістычныя малюнкі з жыцця жывёл і прыроды, напісаныя яркімі, крыклівымі фарбамі. Сучасная для Гезэле крытыка рэзка асудзіла яго за разбурэнне традыцыйнай паэтычнай формы, і Гезэле на працягу 30 гадоў нічога не пісаў. І толькі ў 1880-х гг., калі ў Нідэрландах паўстаў рух «De Nieuwe Gids», a ў Фландрыі выступіла група «Van Nu en Straks» (1893), Гезэле быў прызнаны літаратурным правадыром і наватарам. Творы Гезэле пісаў на нідэрландскай мове, але з моцным уплывам роднай заходне-фламандскай гаворкі, бо быў праціўнікам выкарыстання адзінай з нідэрландцамі літаратурнай мовы. Яго творы аказалі ўплыў на развіццё літаратуры на заходне-фламандскай гаворцы.

Літаратура Dichtwerken, 3 тт., Amsterdam. Herwerden C. A. B., van, Guido Gezelle, Haarlem, 1903. Vermeylen A., Guido Gezelle, «Revue de Belgique», июль 1906. Rudder May, de, Guido Gezelle, Turnhont, 1919. Gezelle Caesar, Voor onze misprezen moedertaal, Amsterdam, 1923. Walgrave A., Het leven van Guido Gezelle, Amsterdam, 1923. Kloos W., Guido Gezelle, Nieuwere Litteraturgeschichte, IV, 16.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бругэ Катэгорыя:Памерлі ў Бругэ Катэгорыя:Паэты Фландрыі Катэгорыя:Філолагі Бельгіі Катэгорыя:Фалькларысты Бельгіі Катэгорыя:Нідэрландскамоўныя паэты Катэгорыя:Каталіцкія святары Катэгорыя:Паліглоты Катэгорыя:Філолагі XIX стагоддзя