Паслёнавыя (Solanaceae) — сямейства двухдольных зрослапялёсткавых раслін.

Апісанне Травы, кусты або паўкусты, часам з лазячымі ці павойнымі сцёбламі, радзей невялікія дрэвы (у тропіках). Лісце чаргаванае, простае, цэласнае абр перыстаскладанае. Кветкі двухполыя, адзіночныя ці сабраныя ў завіткі. Кветкі правільныя, ці злёгку зігаморфныя. Чашачка, вяночак і андрацэй пяцічленныя. Тычынкі размешчаны паміж пялёсткамі. Гінецэй з двух пладалісцікаў, размешчаных наўскасяк да медыяльнай плоскасці кветкі. Завязь верхняя, двухгняздовая ці, радзей, чатырохгняздовая, са шматлікімі семязачаткамі ў кожным гняздзе. Плацэнты масіўныя, прымацаваныя да перагародкі, якая аддзяляе гнёзды. Плод — ягада або каробачка, радзей касцянка.

Пашырэнне Налічваецца каля 90 родаў, 2500 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і ўмераных абласцях пераважна Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі 11 родаў, 16 відаў, найбольш пашыраны паслён і блёкат чорныБеларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.. Сярод паслёнавых палявыя харчовыя расліны (бульба, памідоры, баклажан), лекавыя (красаўка беладонна, дурнап'ян звычайны), дэкаратыўныя (петунія гібрыдная, табака пахучая, фізаліс), тэхнічныя (тытунь, махорка) расліны.

Сістэматыка Раней гэта сямейства адносілі да парадку Personatae, у цяперашні час гэта класіфікацыя не выкарыстоўваецца. У сучаснай сістэматыцы сямейства паслёнавых разам з сямействам утварае свой уласны парадак Паслёнакветныя.

У цяперашні час сямейства ўключае каля 2 700 відаў у 115 родахСемейство Паслёновые (Solanaceae), падзеленых на сем падсямействаў, адзінаццаць трыбПаводле сайта GRIN (гл. картку расліны).:

Падсямейства уключае 11 родаў у чатырох трыбах:

Падсямейства уключае 7 родаў; Падсямейства уключае 8 родаў; Падсямейства уключае 10 родаў; Падсямейства уключае 1 род — ; Падсямейства уключае 3 рода; Падсямейства уключае 56 родаў у сямі трыбах:

, уключаюць тры падтрыбы

Роды

Сямейства налічвае каля 115 родаў, некаторыя з іх:

Выкарыстанне Харчовыя, лекавыя, тэхнічныя, дэкаратыўныя расліны. Многія паслёнавыя, асабліва , утрымліваюць алкалоіды і іншыя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

Літаратура Паслёнавыя //

Катэгорыя:Сямействы раслін