Шчыльнасць у градусах API - адзінка вымярэння шчыльнасці нафты, распрацаваная Амерыканскім інстытутам нафты. Вымярэнні ў градусах API дазваляюць вызначыць адносную шчыльнасць нафты ў адносінах да шчыльнасці вады пры той жа тэмпературы. Па вызначэнні, адносная шчыльнасць складае шчыльнасць рэчыва, падзеленую на шчыльнасць вады (Шчыльнасць вады складае 1000 кг/м3). Так калі шчыльнасць ў градусах API больш за 10, то нафта лягчэй і плавае на паверхні вады, а калі менш 10, то тоне. Шчыльнасць у градусах API і адносная шчыльнасць пры базавай тэмпературы 60 °F (15,6 °C) звязаныя выразным арыфметычным ураўненнем і могуць быць лёгка пераўтвораны адна ў адну.
Гісторыя стварэння
Нацыянальны інстытут стандартаў і тэхналогій (ЗША) у 1916 прыняў шкалу Баме ў якасці стандарту для вымярэння ўдзельнай вагі вадкасцяў больш лёгкіх, чым вада. Далейшыя даследаванні Акадэміі Навук ЗША паказалі, што хібнасці вымярэнняў пры выкарыстанні гэтай шкалы значныя, што прыводзіць да істотных памылак і недакладнасці разлікаў (у тым ліку з-за градуіроўкі арэометраз, вырабленых у ЗША) і ў 1921 годзе Амерыканскі інстытут нафты распрацаваў падыход да вымярэння шчыльнасці у градуcах API, які выкарыстоўваецца і ў наш час.
Формулы API
Градусы API Адносная шчыльнасць Удзельная вага (Н/м³) 8 1.014 1012 9 1.007 1005 10 1.000 998 15 0.966 964 20 0.934 932 25 0.904 902 30 0.876 874 35 0.850 848 40 0.825 823 45 0.802 800 50 0.780 778 55 0.759 757 58 0.747 745 Суадносіны паміж шчыльнасцю у градусах API, удзельнай вагой і шчыльнасцю (пры тэмпературы 60F ~ 15.6C)
Шчыльнасць у градусах API з адноснай шчыльнасці можна разлічыць па наступнай формуле:
У сваю чаргу адносную шчыльнасць можна разлічыць са шчыльнасці у градусах API:
Пры гэтым, шчыльнасць нафты ў кг/м³, пры той жа тэмпературы, атрымліваецца шляхам памнажэння яе адноснай шчыльнасці на 1000 кг/м³.
Для цяжкай нафты з адноснай шчыльнасцю 1.0 (гэта значыць з той жа шчыльнасцю, што і вада) шчыльнасць ў градусах API складзе:
Выкарыстанне шчыльнасці у градусах API для пераводу з тон у барэлі
Шчыльнасць ў градусах API можна выкарыстоўваць для разліку колькасці барэляў у метрычнай тоне сырой нафты:
Так напрыклад, тона Заходне-тэхаскай сярэдняй нафты () (39.6 °API) будзе змяшчаць каля 7.6 барэляў.
Вымярэнне шчыльнасці у градусах API
Для атрымання шчыльнасці ў градусах API неабходна вымераць шчыльнасць нафты арэометрам (у ЗША па методыцы вымярэнняў ASTM D1298) і тэмпературу нафты. Для ўліку змены шчыльнасці нафты пры розных тэмпературах прымяняюцца табліцы, распрацаваныя Амерыканскім інстытутам нафты для нафты і розных нафтапрадуктаў і выкладзеныя ў стандарце ASTM D1250.
Гл. таксама
Шчыльнасць Удзельная вага
Спасылкі
link to hydrometer comments on API gravity adjustment scale instructions for using a glass hydrometer measured in API gravity API Degree history
Катэгорыя:Нафта Катэгорыя:Адзінкі вымярэння шчыльнасці Катэгорыя:Фізічныя велічыні