Пастаянная Стэфана — Больцмана (таксама пастаянная Стэфана) — фізічная пастаянная, якая з’яўляецца пастаяннай прапарцыянальнасці ў законе Стэфана — Больцмана: поўная энергія, выпраменьваная адзінкай плошчы паверхні абсалютна чорнага цела за адзінку часу, прапарцыянальная чацвёртай ступені тэрмадынамічнай тэмпературы. Абазначаецца грэчаскай літарай σ.
Значэнне пастаяннай Стэфана — Больцмана ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ):
σ = 5,670373(21)×10−8 Вт•м−2·К−4.
У СГС:
σ = 5,670373(21)×10−5 эрг·с−1·см−2·К−4.
Простае мнеманічнае правіла для запамінання прыбліжанага значэння пастаяннай Стэфана — Больцмана ў СІ: думаць «5-6-7-8» і пастарацца не забыцца знак мінус перад апошняй васьмёркайАтрымліваецца 5,67·10−8..
Значэнне пастаяннай Стэфана — Больцмана можа быць выведзена з фундаментальных фізічных канстант, а таксама вызначана эксперыментальна. Яна можа быць вызначана праз пастаянную Больцмана наступным чынам:
дзе: — пастаянная Больцмана; — пастаянная Планка; — пастаянная Дзірака; — скорасць святла у вакууме.
Рэкамендаванае значэнне CODATA разлічваецца з вымеранага значэння газавай пастаяннай:
дзе: — універсальная газавая пастаянная; — лік Авагадра; — пастаянная Рыдберга; — «адносная атамная маса» электрона; — малярная масавая пастаянная (1 г/моль па азначэнню); — пастаянная тонкай структуры.
Звязаная канстанта — пастаянная выпраменьвання (або пастаянная шчыльнасці выпраменьвання) , якая вызначаецца па формуле:радиационная постоянная, ScienceWorld.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Фізічныя канстанты Катэгорыя:Тэрмадынаміка