Х’ю Гейтскел (; , Лондан — , Лондан) — англійскі палітычны дзеяч, лейбарыст.

Біяграфія Х. Гейтскел ў 1927 годзе скончыў Оксфардскі ўніверсітэт па спецыяльнасцях філасофія, палітыка і эканоміка. У 1926 годзе ўступіў у Лейбарысцкую партыю. У 1927—1939 гады кіруе кафедрай у Лонданскім універсітэце (кафедра палітэканоміі). У 1933—1934, знаходзячыся на стажыроўцы ва ўніверсітэце Вены, быў сведкам падаўлення рабочага руху кансерватыўным урадам Дольфуса. У 1942—1945 гадах Х. Гейтскел — галоўны памочнік міністра гандлю. У 1945 абіраецца ў парламент ад лейбарыстаў. У 1947—1950 гадах-міністр паліва і энергетыкі Вялікабрытаніі. У 1950—1951 гадах — міністр фінансаў. У 1955—1963 гадах — лідар Лейбарысцкай партыі. У 1957—1963 гады — віцэ-старшыня Сацыялістычнага інтэрнацыяналу. У 1959 наведаў з візітам СССР.

Палітычныя погляды Х’ю Гейскел належаў да правага крыла Лейбарысцкай партыі. Ён прытрымліваўся ўстаноўкі на пабудову ў Англіі «дэмакратычнага сацыялізму», з’яўляўся прыхільнікам супрацоўніцтва класаў. У эканамічнай палітыцы лічыў, што нацыяналізацыя павінна распаўсюджвацца толькі на некаторыя галіны прамысловасці і ажыццяўляцца шляхам іх выкупу дзяржавай. Нязменна выступаў супраць якога-небудзь супрацоўніцтва з камуністамі.

У вобласці знешняй палітыкі Х. Гейтскел выступаў з крытыкай кансерватыўнага ўрада, рэзка крытыкаваў агрэсіўныя дзеянні кабінета Ідэна падчас Суэцкага крызісу (завошта сучасны дзеяч левага крыла лейбарыстаў Тоні Бен супрацьпастаўляў яго ў якасці станоўчага прыкладу інтэрвенцыяністу Блэру), выказваўся за прызнанне прынцыпу мірнага суіснавання краін з капіталістычным і сацыялістычным ладам. У той жа час ён выступаў за ўмацаванне англа-амерыканскага супрацоўніцтва і ўзмацненне НАТА.

Катэгорыя:Канцлеры казначэйства Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лейбарысты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Міністры энергетыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Сацыялістычны інтэрнацыянал Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта